Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 19 Nov 2014, Wed, 20:32 Заголовок сообщения: Нароч (Вілейскі раён). Царква ў імя прарока Іліі |
|
|
Менавіта Нароч, з націскам на літару "О".
Так завуць сваё мястэчка, ці цяпер ужо аграгарадок, мясцовыя жыхары. Магчыма для адрознення ад назвы вядомага возера, а мо ад назвы рэчкі Нарачанкі, што бярэ свой пачатак з таго возера й цячэ праз вёску. Хто яго цяпер ведае.
Днямі знаўшоў здымак часоў 1-ай сусветнай вайны праваслаўнай царквы менавіта ў Нарóчы, не ў Кабыльніку ;). То й вырашыў дадаць парай сваіх, сучасных.
http://www.szukamypolski.com/strona/foto_gap/2240
І вясна сёлетняга года
У дворы храма прарока Іллі пахаваны прах протаiрэя Паўла Сасноўскага, які служыў у царкве яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны, і сямігадовага хлопчыка Васіля Занкавiча.
У 1-аю Сусветную вайну ў гэтых мясцінах лінія фронта "тапталася на месцы". Айцец Павел служыў святаром у гэтай царкве і ў тым ліку дапамагаў параненым расійскім салдатам ў шпіталі ля Заброддзя. За сваю дзейнасць і міласэрнасць загадам № 268 па 2-ой Арміі ѐн узнагароджаны ордэнам Св. Ганны ІІІ cт. "За труды і стараннасць панесеныя па лазарэце № 1 29 ПД падчас вайскоўвых дзеянняў".
А у 1944 г. ён па-зверску забіты паліцаямі разам з сямігадовым хлапчуком Васілём Занковiчам. Па аповядзе мясцовых жыхароў, гітлераўцы шукалі бацьку хлопчыка, але той не прызнаваўся. Калі малога сталі катаваць, святар заступіўся. Расстралялі абодвух... .
У 2006 годзе на магіле, дзе яны пахаваныя ў адной труне, усталяваны помнік з крыжом, які ў 1916 годзе ўвенчваў купал царквы; на крыжы - дзве кулявыя меткі.
http://orda.of.by/.map/?54.564231,26.728412&m=gm/19,visicom/11,e/14,wig/14&poi=gb/h+gbgoals |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Nov 2014, Fri, 1:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Менавіта Нароч, з націскам на літару "О".
Так завуць сваё мястэчка, ці цяпер ужо аграгарадок, мясцовыя жыхары. |
У Лемцюговай асноўны варыянт - НАрач. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 22 Nov 2014, Sat, 12:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Гм :) , ну тут ужо "за што купіў, за тое і... ".
Ня здолеў знайсці ў сеціве непасрэдна старонкі дакумента. Але пазнаў, што
Цитата: | в названиях есть категории: Основное, Официальное, Нераспространенное. |
Ні ў якім разе не лічу сябе апошняй інстанцыяй, але цікава было б убачыць усе тры варыянты. Калі існуе спасылка, ці магчыма зрабіць скан той старонкі, то было б цікава пазнаёміцца з такой шыкоўнай працай.
P.S. А як для былога Кабыльніка пазначана? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Nov 2014, Sun, 15:23 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Ні ў якім разе не лічу сябе апошняй інстанцыяй, але цікава было б убачыць усе тры варыянты. Калі існуе спасылка, ці магчыма зрабіць скан той старонкі, то было б цікава пазнаёміцца з такой шыкоўнай працай. |
http://files.knihi.com/Slounik/scanned/NNP.Mienskaja.djvu
Усе вобласці тут - http://slounik.org/books , раздзел «Даведнікі». |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 23 Nov 2014, Sun, 17:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Вялікі дзякуй. Сапраўды слаўная праца, прыемна ведаць, што тут ёсць парадак. Цяпер зразумеў, чаму ў Вас узнікла пытанне пра назву. Загаловак майго паведамлення змяшчае не афіцыйную, а размаўляльную (народную) назву.
Цитата: | Менавіта Нароч, з націскам на літару "О".
Так завуць сваё мястэчка, ці цяпер ужо аграгарадок, мясцовыя жыхары. |
Што ж, мне так звычней. Лічу, што правыя мы абодва, бо ўсё ж такі гэта - форум ;)
Дарэчы, часта сустракаемы тут Куранéц, шмат разоў чуў як Кýранец. І яшчэ сустрэў пару-тройку назваў са спорным напісаннем. Але гэта - асобная тэма. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 25 Nov 2014, Tue, 0:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | І яшчэ сустрэў пару-тройку назваў са спорным напісаннем. Але гэта - асобная тэма. |
Стварайце. :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 Nov 2016, Wed, 23:16 Заголовок сообщения: |
|
|
6.10.2016 г. праехаўся там. Усё рукі не даходзілі да апрацоўкі фота.
Дрэвы на царкоўным дворы спілілі,
крыж паставілі.
Брама засталася ранейшай.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|