Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 17:10 Заголовок сообщения: Прывіды Дубровенскага кляштара |
|
|
прадмова: мне, напэўна, цяпер сюды ???
У адны сонечныя выхадныя ранняй восені мяне зноў пацягнула па Беларускіх дарогах, тады я вырашыў аглядзець Дуброўна і ўсходнюю Аршаншчыну.
Выправіліся мы каля 12 гадзін па трасе Е95 ў напрамку Воршы. Першым пунктам значылася вёска Хвашчаўка, даўно я ўжо жадаў на яе зірнуць.
Гэта невялікае мястэчка славута на ўсю Беларусь шырока вядомым калісьці гутарковым зваротам "Ёлуп Хвашчаўскі".
“- Гэта ты дурань, - сказаў хлопец. - Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.
- А паперак няма? - буркнуў Алесь.
- Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.”
Ул. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
На паўночнай ускраіне вёскі і дагэтуль ёсць могілкі, на якіх у XVIII-XIX стагоддзі была ўсталяваная калона.
Калону ўвенчвае драўляная фігура, якая за сваёй старажытнасцю страціла самабытныя рысы і цяпер складана вызначыць, што сабой уяўляе.
Мясцовыя жыхары ў хуткім часе пасля будаўніцтва забыліся ў гонар каго яна была ўсталяваная і паміж сабой пачалі называць яе ёлупнем. Мянушка "Ёлуп Хвашчаўскі" хутка распаўсюдзілася і стала намінальнай - так сталі абзываць усё, што сваім бескарысным існаваннем звязана з глупствам.
Наступным пунктам нашай паездкі была сядзіба ў пасёлку Юрцава.
Дом быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, юрцаўчане называюць яго "замак", зрэшты, не без падстаў. Задумка архітэктара была менавіта такой, мяркуючы па вонкавым выглядзе будынка.
Дзе-та я выпадкова бачыў артыкул пра тое, што ўладальнік сядзібы падтрымаў паўстанне і пасля паразы, сядзібу адабралі і наладзілі ў ёй шпіталь для лячэння пацярпелых у баях жаўнераў РІ. Не ведаю, праўда гэта ці не, але з другой паловы ХХ стагоддзя і да нядаўняга часу там сапраўды быў шпіталь, толькі цяпер для ўдзельнікаў ВАВ.
Потым мы накіраваліся ў Крапіўна.
Царква св. Аляксандра Неўскага 1886.
Недалёка знаходзіцца Крапівенскае поле, на якім 500 гадоў таму адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскага княства (так званая "Бітва пад Воршай").
Войска ВКЛ узначальваў Канстанцін Астрожскі, войска Маскоўскага княства - Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца
Нягледзячы на амаль трохразова перавышаючыя сілы войска Маскоўскага, Канстанцін Астрожскі, дзякуючы ўмелым стратэгічным крокам, атрымаў перамогу.
Пейзажы навокал:
... Нарэшце мы дасягнулі фінішнай кропкі маршруту - Дуброўна.
Спачатку мы агледзелі будынкі суконнай мануфактуры.
І толькі потым пад'ехалі да кляштарнага корпусу.
Каменны будынак быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя на месцы больш ранняга драўлянага манастыра.
Пра яго паходжанне ў народзе ходзіць вельмі пікантная легенда:
У канцы XVIII стагоддзя Дуброўна належала Ксаверыю Любамірскаму. Неяк прыйшлося яму ад'ехаць з маёнтка на некаторы час, а за галоўную ён пакінуў сваю дачку. Пасія, не губляючы часу, выскачыла замуж за збяднелага шляхціца і схапіўшы бацькоўскія грошы, знікла. Калі гаспадар вярнуўся, яму распавялі, што уцекачоў вянчалі два манаха з Дубровенскага кляштара. Ксаверый спакойна выслухаў гісторыю, павячэраў і лёг спаць. Ноччу манастырскі корпус згарэў да тла, толькі касцёл цудам ацалеў, а тых манахаў, якія мелі дачыненне да абраду, знайшлі раніцай у Дняпры мёртвымі ... Даказаць дачыненне Ксаверыя да падпалу не змаглі, але толькі вось пазней, менавіта за грошы Любамірскага і аднавілі кляштар, толькі на гэты раз з каменя. (Маўляў, з пачуцця віны перад бэрнардынамі)
Корпус пабудаваны ў барочным стылі і ў наш час ажыццяўляецца спроба яго рэстаўрацыі. Спроба цягнецца ўжо больш за дзесяцігоддзе.
Мне падалося, што ў вокнах другога паверха хто-то прамільгнуў, калі я рабіў гэты здымак ...
Не доўга думаючы, я вырашыў залезці ўнутр і агледзецца. Лаз было знайсці не складана.
Нада мной адразу навіслі арыгінальныя скляпенні:
Не ведаю чаму, але ў гэты момант у мяне па спіне пабеглі мурашкі і з'явілася адчуванне, што на мяне нехта глядзіць ...
Асцярожна прайшоў у глыб, трапіў у асноўны калідор:
Прайшоў далей ...
Сучасная спроба стварэння скляпенняў:
А наперадзе - сучасная лесвіца на другі паверх:
Наверсе пачуліся крокі ...
Падняўся, агледзеў памяшканні на другім паверсе:
Нікога не сустрэў ...
У цэнтральнай частцы будынка захавалася арыгінальная лесвіца на другі паверх:
Раптам, унізе, зусім побач, зарыпелі прыступкі і пачуліся цяжкія крокі ... Маё сэрца хутка застукала і ў паніцы я кінуўся на паддашак ...
Тут ... прама на мяне ... ніхто не выйшаў ...
Гэта чыстай вады прыдумка, палёт фантазіі. Проста пасля гісторыі пра мёртвых манахаў, калі я быў унутры будынка, мне прыйшла ў галаву ідэя менавіта так падаць матэрыял гэтага падарожжа.
Кляштар, несумненна, выклікае цікавасць, вось толькі шкада, што так мала ў ім засталася "сапраўднага" і спроба яго аднавіць так хутка патухла. Ён чымсьці нагадвае мне Пінскі калегіум езуітаў у мініяцюры і можа стаць сур'ёзнай мясцовай славутасцю, але пакуль глуха ...
http://ales-matsesha.livejournal.com/8152.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 17:31 Заголовок сообщения: |
|
|
ўвогулле ў кляштары павінен быў быць змешчаны Дубровенскі музэй - але так як розныя ледовыя палацы былі цікавей - яго не дааднавілі((( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 21:58 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel
Не знаю,было ли привидение в здании монастыря.
А вот на втором этаже мануфактуры точно ...
Красиво.Очень солнечно. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Jurii
Зарегистрирован: 22.01.2013 Сообщения: 399
|
Добавлено: 16 Nov 2014, Sun, 0:26 Заголовок сообщения: Re: Прывіды Дубровенскага кляштара |
|
|
alexBel писал(а): |
А наперадзе - сучасная лесвіца на другі паверх:
l |
"В доспехах средневекового рыцаря - наши советские опилки..." |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 16 Nov 2014, Sun, 17:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь писал(а): | Не знаю,было ли привидение в здании монастыря.
А вот на втором этаже мануфактуры точно ... |
Дзякуй!
Гэтыя хлапчукі ўсе пазавалі мне, калі я фатаграфаваў будынак і распытвалі, навошта я гэта раблю, а я іх палохаў міліцыяй :D
Jurii писал(а): | "В доспехах средневекового рыцаря - наши советские опилки..." |
:D :D :D
точнее "В нутре средневекового рыцаря - наши опилки..." |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 17 Nov 2014, Mon, 14:23 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel писал(а): | прадмова: мне, напэўна, цяпер сюды ??? |
Заходзьце, калi ласка!
alexBel писал(а): | Мянушка "Ёлуп Хвашчаўскі" хутка распаўсюдзілася і стала намінальнай - так сталі абзываць усё, што сваім бескарысным існаваннем звязана з глупствам. |
Мяркую, што гэта не зусiм дакладна. Не лiчыць жа гэтае збудаванне глупствам...
alexBel писал(а): | да нядаўняга часу там сапраўды быў шпіталь, толькі цяпер для ўдзельнікаў ВАВ. |
Ну i добра, хоць захавалася.
alexBel писал(а): | Царква св. Аляксандра Неўскага 1886. |
i
alexBel писал(а): | Недалёка знаходзіцца Крапівенскае поле, на якім 500 гадоў таму адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскага княства |
Цiкавае суседства. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Nov 2014, Fri, 0:13 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | Цiкавае суседства. |
:) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|