Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 10:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Хачу падзяліцца з Вамі некаторымі аб'ектамі, якія я знайшоў падчас вандроўкі па Нясвіжскім раёне ў верасні 2014 г.
Увагу маю прыцягнулі іконкі "помнік прыроды" на 1-км мапе Нясвіжчыны ля в. Амлынцы ў лесе Вінклераўшчына (гл. ілюстрацыі). Таксама на больш старых мапах (генштаб, польская) на гэтым месцы пазначаны населены пункт Вінклераўшчына. Вядома, што у гэтым месцы размяшчаліся радзівілаўскія паляўнічыя ўгоддзі і леснічоўка. Ды і сам лес Вінклераўшчына - старажытнае паляўнічае ўгоддзе Радзівілаў, што згадваецца ў старых дакументах.
Дарэчы, параўноўваючы старыя і сучасня мапы, высвятляецца цікавыя асаблівасці - дарогі і контуры лесу Вінклераўшчына засталіся без зменаў як меней з 1920-х гадоў.
На жаль, інфармацыя пра гэтыя аб'екты надзвычай бедная.
Адзінае, што мне ўдалося высветліць:
спасылка - http://maxpark.com/user/4295206212/content/2758843
назву аднаго з аб'ектаў - Дуброво-лиственная аллея (гл. фоты).
Больш значнай гістарычнай ці прыродаахоўнай інфармацыі пра гэтыя помнікі пакуль я не адшукаў. Магчыма, што каторы час тут служыў бацька Якуба Коласа, які быў, як вядома, адным з радзівілаўскіх палясоўшчыкаў.
Думаю, што гэтыя мясціны будуць цікавымі аматарам падарожжаў.
Такім чынам, пералік аб'ектаў у лесе Вінклераўшчына:
1. руіны каменных падмуркаў (леснічоўка, гаспадарчыя пабудовы) на месцы населенага пункту Вінклераўшчына (на мапе генштаба і польскай мапе азначаны як збудаванні).
2. ля руін - стары яблыневы сад, пасека, алея з каштанаў і іншых "экзатычных" для звычайнага лесу дрэў - чарэшні, дубы, ясені і іншыя. Месца гэтае парасло кустоўем, маладымі дрэўцамі, але старыя дрэвыы выразна чытаюцца і выдзяляюцца. Асабліва прыгожа тут я думаю вясною, калі каштанавая алея цвіце.
3. дуброва-лістоўнічная (дуб і лістоўніца) алея як частка паркава-лясной зоны. Пачатак алеі паказаны на мапе раёна (гл. фота) ў кружочку.
Гэта адно з самых прыгожых мясцінаў у Беларусі, дзе я быў. Па лесе ідзе троху зарослая дарожка, абапал якой чаргуюцца таўшчэзныя ствалы дубоў і лістоўніц. Але як толькі падымаеш галаву ўгору, вельмі высока, бо дрэвы высачэзныя, бачыш цудоўны малюнак - магутныя галіны дубоў і вытанчаныя лапкі лістоўніц пераплятаюцца, ствараючы карункавую арку над сцежкай на фоне блакітнага неба.
4. лясная дарога ў лесе - прыгожая, месцамі ў прысадах вялізных сосен і дубоў. Асабліва яскрава чытаецца ўязная алея ў лес са старасвецкіх дубоў ля хутароў Прасмыкаўшчына.
Можа хто валодае інфармацыяй аб гісторыі гэтых мясцінаў? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 10:19 Заголовок сообщения: |
|
|
МАПЫ:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 10:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Аб'екты леснічоўкі
(верасень 2014 г., Зміцер Траскоўскі)
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 11:01 Заголовок сообщения: |
|
|
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 11:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Алея з дубоў і лістоўніц (верасень 2014)
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Зміцер Траскоўскі
Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Oct 2014, Thu, 11:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Лес Вінклераўшчына (верасень 2014 г)
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|