Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 10 Oct 2014, Fri, 19:01 Заголовок сообщения: Вялікая Сэрвач, Вілейскі раён. "Раскіданае гняздо" Козел-Паклеўскіх |
|
|
Вялікая Сэрвач, вёска ў Вілейскім раёне. Мае сваю назву ад прозвішча аднайменнай рэчкі. Апошняя праз 4 км сустракаецца з Віліяй і разам ствараюць Вілейскае вадасховішча. Побач з дарогай Докшыцы-Вілейка (Р29).
Вядомая з XVI стагоддзя, апошнімі гаспадарамі былі прадстаўнікі знакамітага роду Козел-Паклеўскіх.
Пасярод вёскі - новая каталіцкая капліцка:
Уніз па дарожцы - будынак кузні (XIX ст.). Сучасныя гаспадары-нашчадкі (маладая пара) удакладнілі, што менавіта пад кузню выкарыстоўвалася толькі палова будынка, а другая яе палова была жылой. І жыў там каваль з жонкай, што працавала ў пана "гувернанткай".
Дзверы яшчэ з тых часоў:
А гэта частка, мабыць і служыла кавальскай справе:
Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня ) :
Выгляд ўнутры праз вокны па ходу.
Правая частка будынку - ўжо без даху.
Знікае муроўка паміж каменнем:
З боку рэчкі цяжка падыйсці бліжэй з-за густых параслеў.
Абыход амаль скончаны, зноў паўднёвая сцяна.
І яшчэ пару фотаспроб у іншых рэжымах і ракурсах:
Пасля вярнуўся у цэнтр вёскі, дзе некалі была панская сядзіба ( radzima.org ). Узарваная не ў вайну, а "камуністамі" (як мне патлумачылі мясцовыя жыхары). Здаецца дзесьці ў сеціве натрапіў на дату - 1939 г. На сёння - гэта заросшы падмурак, з некалькімі кавалкамі сцен і паўзасыпаннай лядоўняй.
Пэўна некалі тут быў слаўны від на раку з крутога берага.
Пры выездзе на трасу стаіць крыж, паміж капліцай-пахавальняй Козел-Паклеўскіх (на могілках) і вёскай з рэшткамі іх былой славы.
Вялікая Сэрвач -"Раскіданнае гняздо" Козел-Паклеўскіх. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 11 Oct 2014, Sat, 0:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 11 Oct 2014, Sat, 1:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня Wink ) : |
А чаму Вы вырашылі, што гэта менавіта бровар? І чым яны адрозніваюцца? Я ў гэтай справе - 0. :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 11 Oct 2014, Sat, 12:58 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Цитата: | Праз 100 метраў бачны бровар (не вінакурня Wink ) : |
А чаму Вы вырашылі, што гэта менавіта бровар? І чым яны адрозніваюцца? Я ў гэтай справе - 0. :) |
Калі запытваўся дарогу да вінакурні, мяне паправілі "да бровара". І ля сядзібнага дома (рэштак) кабета запыталася: "А ці былі вы ля бровара?" Падобна, што як мясцовыя, яны з маленства прывыклі менавіта да гэткай назвы.
Я таксама не майстра ў тэхналогіі алкагольнай вытворчасці. Але наколькі разумею бровар ад вінакурні ўсёж-такі адрозніваюцца, як сучасны піўзавод ад лікёра-гарэлачнага завода. Магчыма ў кагосьці абсталяванне дазваляла адначасова атрымліваць і піва, і гарэлку, а ў другога гаспадара толькі "мона"-прадукт. Гэта ўжо асобная тэма.
У падтрымку свайго меркавання прыкладу наступную цытату: Цитата: | Гаспадарчае жыццё мястэчак Гродзенскага ўезда ў ХІХ - пачатку ХХ ст. ахарактарызуем праз вызначэнне іх гандлёва-прамысловай ролі, сельска-гаспадарчай дзейнасці, прафесійнай структуры насельніцтва. ..... Паводле дадзеных "Slownika geograficznego Królestwa Polskiego " і "Энцыклапедыі Гісторыі Беларусі" у канцы 1870-х гг. у Азёрах існавалі "заводы па вырабу свечак і скур"; у канцы 1890-х - "гарбарнае прадпрыемства, папярова-кардонная фабрыка". У Воўпе, згодна гэтых жа крыніцаў, у канцы ХІХ ст. існавала некалькі дробных прамысловых прадпрыемстваў: бровар, 2 гарбарні, фарбаварня; штотыднёвыя таргі, 5 невялікіх кірмашоў, 25 крам; у Вялікай Бераставіцы - 2 млыны, 3 гарбарныя заводы, 2 фарбавальні, 15 крам; у Індуры - бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі па нядзелях; у м. Каменка - 8 кірмашоў штогод, 8 крам, карчма; у Лунна - 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, кірмашы; у Мастах - ліманаднае прадпрыемства, прыстань; у Скідзелі - гарбарная прамысловасць, вінакурня, 4 крамы, штотыднёвыя таргі па аўторкам. У Крынках, паводле паведамлення карэспандэнта "Нашай Нівы", змешчаным у маі 1910 г., былі "шмат крам, бойня, некалькі гарбарняў, штотыднёвыя таргі па чацвяргам, на якія збіраецца многа народу". (Наша Ніва. 1910. № 20.) | Запазычана адсюль, і гэта толькі адна са старонак, што выдаў Google на запыт "адрозненне бровара ад вінакурні". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 11 Oct 2014, Sat, 17:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 11 Oct 2014, Sat, 17:40 Заголовок сообщения: |
|
|
P.S. Зусім забыўся сказаць: няма ўжо "прыдарожнай капліцы".
Я не ўбачыў, а потым сустрэў запіс на radzima.org :
Цитата: | 2013-08-19 Канецки Денис
В прошлом году была разрушена детьми старая каплица фото 4.
Осталось только несколько фотографий этой каплицы и граду кирпичей. |
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|