Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 07 Apr 2014, Mon, 0:25 Заголовок сообщения: Нямеччына Падарожжа па Баварыі |
|
|
Частка I Nürnberg.
На наступны дзень зранку са сталіцы Чэхіі мы накіраваліся ў адну з 16 зямель Нямеччыны - Баварыю, дзе і правялі наступныя 4 дні. Першым горадам, у які мы прыехалі, быў (як я ўжо адзначыў у назве) Нюрнберг.
Пейзаж на фота вышэй экскурсаводы называюць "Нюрнбергскія акуляры" і дадаюць, што гэты від сімвалізуе горад.
Будынак, які стаіць арках, з'яўляецца корпусам шпіталя святога Духа XIV стагоддзя пабудовы і, на думку некаторых аўтараў, гэта адна з найстарэйшых лякарняў Еўропы.
Але, па-мойму, горад сімвалізуе не гэта, а крэпасць Бург.
Першыя збудаванні на тэрыторыі крэпасці належаць да XI стагоддзя. Перыядам росквіту горада лічыцца сярэднявечча, але тая архітэктура да нашага часу амаль не захавалася. Падчас апошняй вайны горад быў зруйнаваны на 90%, прычым больш за ўсё пацярпеў гістарычны цэнтр. Амаль усе будынкі - пасляваенная рэканструкцыя і на мой погляд, далёка не заўсёды добрая.
Панарама горада з назіральнай пляцоўкі замка.
Домікі на тэрыторыі замка выглядаюць больш аўтэнтычна.
Мне спадабаліся размешчаныя побач імператарскія стайні XV стагоддзя.
Трохпавярховы каменны будынак, накрыты пяціпавярховым чарапічным дахам і фланкіраваны па кутах вежамі, выглядае куды больш важна, чым сам замак.
Пасля мы выправіліся пагуляць па горадзе. Музей Альбрэхта Дзюрэра.
Некаторыя дамы ўсё ж такі глядзяцца вельмі гістарычна. А можа гэта частка тых 10 адсоткаў, якія захаваліся?
Царква святога Себальда –
- Найстарэйшая вялікая парафіяльная царква Нюрнберга. З самага пачатку будавалася ў раманскім стылі ў XIII стагоддзі, у XIV стагоддзі зведала гатычная перабудовы.
Ад царквы мы спусціліся да рынкавай плошчы. Яна сфарміравалася на месцы габрэйскага квартала пасля пажару 1349 года, у агні якога загінула 562 чалавека, якія не пажадалі з'ехаць са сваіх хат. Дазвол на знос даў імператар, прычым, лічыцца, што гэта адбылося па падгаворванні габрэяў Прагі, бо тыя сцерагліся канкурэнцыі.
Злева на фота месціцца Фрауэнкірха - парафіяльны гарадзкі касцёл, пабудаваны на месцы сінагогі ў сярэдзіне XIV стагоддзя. Падчас апошняй вайны храм быў амаль цалкам зруйнаваны, ўтрымаўся толькі галоўны фасад.
Цікавым упрыгожаннем плошчы з'яўляецца Прыгожы (Цудоўны) фантан. Ён уяўляе сабой шпіль вышынёй 19 метраў, на якім усталявана мноства скульптураў, аточаны фантан мудрагелістымі каванымі кратамі. Першапачаткова гэта збудаванне стваралася як шпіль Фрауэнкірхы, але з-за адсутнасці ў той час механізму, здольнага даставіць гэткаю вялікую вагу на вышыню вежы, было вырашана яго ўскласці на фантан.
На мой густ Нюрнберг не вельмі выразны горад і пасля шыкоўнай архітэктуры Прагі здаўся мне бляклым. Я думаю, да вайны ен быў куды больш прыгожы.
З-за чаго ж ён так моцна пацярпеў? Ёсць версія, што Нюрнберг быў любімым горадам Гітлера і таму саюзнікі бамбілі яго «па-асабліваму». У гэтага пункту гледжання ёсць свае карані, бо менавіта Нюрнберг быў абраны ім, як «горад з'ездаў» НСДАП, дарэчы, магчыма, і з-за гэтага ў ім праводзілі працэс па справах ваенных злачынстваў, хаця, некаторыя аўтары сцвярджаюць, што проста толькі тут захаваўся зручны для пасяджэнняў будынак. Шкада я яго не ўбачыў, калі мы праязджалі па суседняй вуліцы, нам паказалі, дзе ён знаходзіцца, толькі я неяк не разгледзеў.
У Нюрнбергу мы пабылі толькі да абеду і адразу ж накіраваліся ў другі горад, які можа асацыявацца з зусім іншай Германіяй ...
http://ales-matsesha.livejournal.com/4448.html
Последний раз редактировалось: alexBel (13 May 2014, Tue, 12:17), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 17 Apr 2014, Thu, 21:49 Заголовок сообщения: |
|
|
Прыгожа.
Цікава ці відаць працу тамтэйшых рэстаўратараў-на фотаздымках 45-га горад добра пабіты. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 28 Apr 2014, Mon, 2:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Валерій писал(а): | Цікава ці відаць працу тамтэйшых рэстаўратараў |
як я не ведаў, дзе "новае", а дзе "старое", дык я і не магу адказаць...
Напрыклад, у самой крэпасці яскрава бачна, адкуль пачынаецца "новабуд", але наколькі якасна зроблена, сказаць пры беглым аглядзе вельмі цяжка. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 28 Apr 2014, Mon, 3:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Частка ІІ Бамберг - горад з вэнджаным прысмакам
Наступным у той дзень быў Бамберг. Раней пра яго я нічога не чуў... Сапраўды, што я мог калі-небудзь чуць аб нямецкім мястэчку з 70-ці тысячным насельніцтвам? Але, як высветлілася потым, гэта найпрыгажэйшы горад, што я бачыў у падарожжы па Баварыі.
Наша прагулка пачалася з агляду "Рыбацкай вёскі". Старадаўнія домікі, адлюстроўваючыся ў рацэ Рэгніц, цягнуцца на некалькі кіламетраў, пры гэтым ўваходы яны маюць не толькі з боку вуліцы, але і з боку вады - за гэта яе празвалі "маленькай нямецкай Венецыяй".
Рака тут славіць не толькі Рыбацкі пасёлак, але і яшчэ адно цікавае з пункту гледжання вынаходлівасці немцаў будынак - ратушу. У часы сярэднявечча, калі горад атрымаў магдэбургскае права, паўстала пытанне аб яе пабудове. Паколькі горад цалкам належаў біскупу і яму не падабаліся ўсе гэтыя новаўвядзенні ў выглядзе самакіравання, ён вырашыў не даваць ні пядзі зямлі на яе пабудову. Цямлівыя гараджане, даслоўна тлумачачы фразу біскупа, прыйшлі да высновы, што няма нічога прасцей, чым не парушаючы указа, пабудаваць ратушу ...
… На рацэ.
Забудова побач.
Наогул, у Бамбергу, не трэба бегаць з даведнікам ў руках у пошуках славутасцяў - увесь горад суцэльная славутасць.
Паўсюль сярэднявечныя домікі фармуюць цесныя вулачкі.
І калі ў нас дрэвы яшчэ адыходзяць ад зімы, тут ужо ва ўсю квітнее вясна.
Пятляючы па заблытаных завулках мы прыйшлі да катэдральнага сабору святога Пятра і Георгія.
Ён быў пабудаваны ў пачатку XIII стагоддзя ў раманскім стылі з рысамі готыкі. Для мяне цікавай асаблівасцю храма з'явілася яго дзвюхапсіднасць. Адна з іх на захадзе.
У гэтай апсіды пахаваны тата рымскі Клімент II - адзіны пантыфік, пахаваны на поўнач ад Альпаў.
Іншая - наадварот, ва ўсходнім баку храма. У саборы адсутнічаюць хоры ў іх "класічным" ўяўленні, але арган, звычайна які знаходзіцца на іх, есць, тут ён падвешаны на паўночнай сцяне прыкладна пасярэдзіне залы.
У гэтай частцы пахаваны заснавальнік сабора, 4-ты імператар святой рымскай імперыі Генрых II са сваёй жонкай.
Таксама ў гэтым баку знаходзіцца "Бамбергскі вершнік" - адна з самых вядомых скульптур перыяду сярэднявечча (бачны злева на адной з калон)
Побач з саборам знаходзіцца біскупская рэзідэнцыя.
Так здарылася, што ў Бамбергу іх дзве - "новая" і "старая". У часы Генрыха II на саборным ўзгорку знаходзіўся яго палац, дзе разам з ім жылі і біскупы.
Старая рэзідэнцыя была пабудавана ў стылі фахверк і пасля смерці Генрыха стала належыць біскупам.
У XVII стагоддзі імператарскі сярэднявечны палац здаўся святарам цесным і яны вырашылі пабудаваць другі. Часткова іх задумка была ажыццёўлена і насупраць "старога" на саборнай плошчы ўзвялі "новы". (У мой аб'ектыў ён не трапіў з прычыны таго, што знаходзіўся на рэстаўрацыі) У новым палацы спыняўся Напалеон, у ім ён абвясціў вайну Прусіі.
У двары новай рэзідэнцыі знаходзіцца сад з якога можна падзівіцца выглядам чарапічных дахаў Бамберга
Таксама адсюль добра праглядаецца манастыр бенедыктынаў, заснаваны ў XI стагоддзі.
Зараз у манастыры месціцца дом састарэлых.
На гэтым наша экскурсія скончылася і нам параілі паспытаць знакамітага "вэнджанага піва".
Даўным-даўно ў аднаго півавара адбыўся невялікі пажар і солад, што захоўваўся, крыху надгарэў. Будучы чалавекам ашчадным ён не стаў выкідваць правэнджаны прадукт, а вырашыў не гледзячы ні на што зварыць з яго піва. Смак напою атрымаўся з незвычайным прысмакам і "дымным" водарам. Наведвальнікам спадабаўся "раухбір" і паступова слава пра яго разнеслася далёка за межы Франконіі.
Спачатку я паставіўся да гэтага вельмі скептычна, я наогул не аматар цёмнага піва, але пасля таго, як я яго паспрабаваў, я зразумеў - гэта на самай справе "вэнджанае піва" і гэта першае цёмнага піва, якое "запала мне ў душу".
Самым "дымлівым" півам лічыцца “Шленкерла” з аднайменнага бровара, у якім сям'я Трум ўжо на працягу 300 гадоў рыхтуе гэты унікальны напой.
Піваварня "Шленкерла" - другі домік па правым баку вуліцы з зялёнымі аканіцамі.
Ну і напрыканцы яшчэ крыху вулачак Бамберга:
Так скончыўся другі дзень майго падарожжа. Бамберг стаў другім горадам, у рэчцы якога зараз акісляецца мая манета))).
http://ales-matsesha.livejournal.com/4947.html
Последний раз редактировалось: alexBel (13 May 2014, Tue, 12:17), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 13 May 2014, Tue, 12:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Частка ІІІ Сталіца Франконіі
Напэўна, вы ніколі і не чулі аб Франконіі - старажытнай дзяржаве, якая распалася і паклала пачатак сучасным Германіі і Францыі. На поўначы Баварыі ёсць гістарычная вобласць, жыхары якой называюць сябе франконцамі, нават не гледзячы на тое, што зараз Франконія з'яўляецца часткай Баварыі. У гэтым рэпартажы я прывяду агляд горада, які з'яўляецца сімвалічнай сталіцай гэтых зямель - Вюрцбург.
Гэта досыць старадаўні горад, які ў сваім старым харастве да нашых дзён не захаваўся, але ў ім усё ж такі ёсць тое, за што яго напрыклад, параўноўваюць з Версалем, прычына таму - Вюрцбурская рэзідэнцыя архібіскупаў.
З палацам звязаная легенда, што будынак быў пабудаваны за кошт сродкаў махляра. Адзін чыноўнік быў выкрыты ў крадзяжу і біскупы прапанавалі яму добраахвотна аддаць частку грошай - без судовых пасяджэнняў і нервовых перамоваў. У выніку ў XVIII стагоддзі быў узведзены барочны архітэктурны ансамбль неверагодных памераў.
У рэзідэнцыі разбіты цудоўны парк.
З мноствам малых скульптур.
Некаторым з дрэў у парку надаюць своеасаблівую форму і тым самым ўтвараюць галерэі.
З боку парку палац выглядае вялікім, але яго рэальныя памеры можна адзначыць толькі з параднага боку.
Ад рэзідэнцыі мы накіраваліся да рынкавай плошчы, на якой высіцца капэла св. Марыі. Капліца была пабудавана на месцы сінагогі, разбуранай у XIV стагоддзі падчас пагрому. (дзе-та я гэта ўжо чуў...) У Вюрцбургу ў той час буяла чума, а абвінавацілі ў ёй - габрэяў.
Ззаду гатычнага храма ўступае з ім у дысананс "дом сокала" - гасцініца ў стылі ракако.
Можа яны і супернічаюць паміж сабой, але разам выглядаюць вельмі прыгожа.
Наступная славутасць, якую мы агледзелі, быў сабор св. Кіліана.
Злева - ратуша, справа, ў далечыне - сабор
У гэтым храме пераплятаюцца несумяшчальныя рэчы.
Я ўпершыню бачу барочны алтар у раманскім зале.
Сабор быў пабудаваны ў XII стагоддзі і ў далейшым падвяргаўся сталым перабудовам. Падчас адной з якіх у ім і зрабілі такое змешванне стыляў, якое асабіста мне і прадставіць нават складана, а ўбачыць было ў навіну.
Пры выхадзе з яго трапляем на Домштрасе - зноў бычым вежу ратушы, толькі ужо з другога боку.
Заканчваецца вуліца старым сярэднявечным мостам праз раку Майн, які ў XVIII стагоддзі быў упрыгожаны скульптурамі святых.
На другім беразе - крэпасць Марыенберг, якая была домам біскупам да пабудовы новай рэзідэнцыі. Вельмі хацелася агледзець бліжэй замак і яго магутныя бастыёны, але на жаль гэта не было ўключана ў праграму. Час падціскаў і мы павінны былі вяртацца на стаянку, каб накіравацца ў наступны горад.
Наш аўтобус быў прыпаркаваны недалёка ад незвычайнага храма з высокімі шпілямі.
Пазней я даведаўся, што гэта пратэстанцкая царква Св. Іаана. Першы храм на яе месцы быў пабудаваны ў ХІХ стагоддзі, але падчас вайны быў практычна цалкам разбураны. У 1957 годзе з выкарыстаннем захаваных руін парталу была ўзведзена гэтая царква. Яе стыль, асабіста мяне, вельмі захапляе, напэўна, гэта першы храм сюррэалістычнага выгляду, які мне спадабаўся.
Вюрцбург чымсьці падобны на Нюрнберг (абодва сур'ёзна пацярпелі ад бамбёжак саюзнікаў і ў абодвух шмат сучаснай забудовы), але нешта ўсё ж такі ёсць у ім такое, што робіць яго больш прывабным для мяне, я думаю, што гэта наяўнасць барока ў яго стылі. У цэлым - цікавы горад, у якім адчуваецца дух даўніны і слаўнай гісторыі. А мы рушылі ў гэты дзень далей, нас чакаў горад, які па сваей казачнасці амаль не саступаў Бамбергу.
http://ales-matsesha.livejournal.com/5485.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 18 Jun 2014, Wed, 16:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Частка IV Казачны Ротенбург
Увечары трэцяга дня мы прыбылі ў пяты па ліку горад нашага падарожжа - Ротенбург на Таўберы. Гарадок сам па сабе вельмі маленькі і яго ўмоўна можна падзяліць на 2 часткі - старую і адносна маладую.
Старая частка абкружана крапасной сцяной з мноствам высокіх вежаў, а ўнутры яе прыціскаюцца адзін да аднаго старэнькія домікі ў стылі фахверк, фарміруючы цесныя крывыя вулачкі.
Ротенбург таксама не абмінула вайна і яго паўднёва-ўсходняя частка была практычна цалкам разбурана.
Мноства жылых дамоў былі адбудаваныя ў псеўдагістарычнай стылі ў наш час. (Неатынкаваных мур справа на фота ніжэй сведчыць аб гэтым)
Аднак усё роўна горад стварае атмасферу пагружэння ў казку.
Сям там нясуць сваю варту вежы храмаў
У завулках плюшч караскаецца па сцяне, дабаўляючы маляўнічасці атынкаваным сценам.
Бліжэй да цэнтра аўтэнтычных дамоў становіцца больш.
У самым цэнтры горада размешчана гандлёвая плошча з ратушай.
У Ротенбургу з'явіўся першы магазін ёлачных цацак Kathe Wohlfahrt. Гэта не проста магазін ёлачных упрыгожванняў - гэта цэлы музей, у якім дух каляд жыве круглы год. Усе тавары ў ім могуць быць экспанатамі, таму што кожная цацка робіцца ўручную.
Крама месціцца насупраць ратушы ў другім доміку злева на фота вышэй.
Агледзеўшы плошчу мы зноў звярнулі з цэнтральнай вуліцы ...
... Ў маляўнічыя завулкі.
У ўтульных дворыках квітнеюць дрэвы.
Нагадаю: на вуліцы сярэдзіна сакавіка.
Па дарозе нам сустракаліся хаткі, шчыльна да якіх раслі дрэвы, іх сукі замацаваны на сцяне не даючы дрэвам адхіліцца ў бок вуліцы. Як потым нам патлумачыў наш гід - гэта грушы, іх адмыслова высаджваюць ўшчыльную да дома, каб яны выцягвалі вільгаць з сутарэнняў.
Праскочыўшы яшчэ некалькі панадворкаў мы зноў вярнуліся на цэнтральную вуліцу
За спіной у нас заходняя брама
Праз якую мы выйшлі ў крапасны парк.
На гэтым экскурсія скончылася і мы накіраваліся ў самастойны пешы шпацыр па горадзе. Фотаапарат мне ўжо парадкам паднадакучыў, таму я схаваў яго ў сумку і проста зіркаў па баках, але прайсці міма адной з вітрын я не змог ...
Баварыя ...
Нагуляўшыся, мы зайшлі ў кафэ. Я замовіў баварскія каўбаскі з бульбай і тушанай капустай, а мая дзяўчына свіную рульку з тым жа наборам гарніраў. Калі афіцыянт прынёс стравы, ён паставіў насупраць мяне рульку, а насупраць маёй спадарожніцы тое, што замаўляў я. На заўвагу, што афіцыянт пераблытаў, ён крыху сумеўся, але тут жа адказаў, што рулька - «мужчынская порцыя». Сапраўды, перада мной на талерцы ляжала каля кілаграма сакавітага запечанага мяса на костцы, паўкіло духмянай варанай бульбы і столькі ж капусты. Усміхнуўшыся афіцыянту, мы прыйшлі да высновы, што ён мае рацыю і вырашылі не мяняцца. Калі на талерцы засталася трэць ад гэтай велізарнай порцыі, а ўжо ў другім куфлі найсмачнейшага піва толькі палова, я зразумеў - я лопну, калі працягну. І нечакана ў той момант да мяне прыйшло адчуванне таго, што я - стопрацэнтны баварэц, і мне так захацелася зацягнуць якую-небудзь народную нямецкую песню ... У галаве толькі і круцілася: «O, du lieber Augustin, Augustin, Augustin ...» (у той момант я не ведаў, што гэта аўстрыйская песня, а больш ніякіх народных песень па нямецку, я не чуў) але я сябе стрымаў і толькі шматзначна ўсміхнуўся.
Дарэчы пра нямецкія порцыі - яны там заўсёды вельмі вялікія, таму будзьце гатовыя)))
Адпачыў ад ежы мы працягнулі шпацыр і па радзе гіда накіраваліся на крапасную сцяну. Выпадкова я зайшоў не туды і ўбачыў лесвіцу на верх вежы, нядоўга думаючы пачаў імкліва ўзбірацца па крутых прыступках і праз 5 хвілін перад маім аб'ектывам паўсталі выдатныя віды:
"Маладая" частка гораду за сцяной
А вось так з вышыні птушынага палёту выглядае сама сцяна
Пасля я прагуляўся і непасрэдна па ёй.
Так скончыўся трэці дзень нашага тура.
http://ales-matsesha.livejournal.com/5709.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 18 Jun 2014, Wed, 17:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Зэр гут, Алесь!
Вельмi пазнавальна. I фоты з вышынi птушынага палёту найбольш спадабалiся.
А порцыi там не толькi вялiкiя, да таго ж яшчэ i танныя i смачныя.
Успомнiу, дык слюнi пацеклi... :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 19 Jun 2014, Thu, 8:51 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | Зэр гут, Алесь!
Вельмi пазнавальна. I фоты з вышынi птушынага палёту найбольш спадабалiся.
А порцыi там не толькi вялiкiя, да таго ж яшчэ i танныя i смачныя.
Успомнiу, дык слюнi пацеклi... |
Дзякуй! я і сам калі ўспамінаю ўсю думаю - всоь дзе было сьвята жывата! Аніякая кухня мне не спадабалася больш, чым чэшска - нямецкая! Ні піццы, ні ролы не могуць быць смачней за духмяную бульбу з свінінай і агароднінай! Мабыць гэта таму, што наша кухня такая ж самая. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 19 Jun 2014, Thu, 10:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Да там усё разам: i смак, i цэны, i адносiны да цябе, i адчуванне свабоды... Асаблiва, калi вандраваць самастойна i нi ад кога не залежыць. А калi яшчэ трохi ведаць мову, дык, здаецца, што i не з`яжджау бы адтуль. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 19 Jun 2014, Thu, 22:16 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | Асаблiва, калi вандраваць самастойна i нi ад кога не залежыць |
гэтак канешне добра! але шэнген мульті не кожнаму дасягальны... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Jun 2014, Fri, 0:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Трэба паспрабаваць.
Зараз гэта не так цяжка, як раней. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 30 Jun 2014, Mon, 8:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Частка V Дзень у Баварскіх Альпах
Раніцай чацвёртага дня мы з'елі смачны сняданак і накіраваліся на поўдзень. Сонца асвятляла зелянеючыя палі. Чым далей мы прасоўваліся на поўдзень, тым часцей мы заўважалі снег. Спачатку гэта былі невялікія зляжалыя груды ў цені дрэў, потым з'явіліся сумёты, а потым і зусім палі былі засыпаны ім. Раптам на гарызонце паўсталі вяршыні гор. Гэта было нечакана, па меры набліжэння не было паступовай змены ландшафту, была раўніна, на якой "раслі" горы, проста, як велізарная высокая сцяна яны з'явіліся і расцягнуліся ў абодва бакі на колькі хапала погляду.
Памятаю, я неяк у дзяцінстве выпадкова знайшоў у стосе бацькоўскіх фотаздымкаў адзін здымак заснежаных вяршыняў. Ён быў чорна-белы. Погляд фатографа быў накіраваны паміж ялін на скалістую граду занесеную снегам. Гледзячы на яго, я заўсёды думаў пра тое, што абавязкова павінен убачыць "снежныя" горы. І гэта адбылося.
Наша група кідалася і несупынна фатаграфавала віды праз вокны. Я спрабаваў знешне захоўваць сябе ў руках, але ўнутры мяне ўсё бурліла ад захаплення. Наш аўтобус прыпаркаваўся на стаянцы перад замкам Хоэншвангау і група высыпала на вуліцу.
Замак быў пабудаваны яшчэ ў ХII стагоддзі, але пачынаючы з XVI стагоддзя, згубіўшы гаспадароў, пачаў павольна разбурацца, сур'ёзна пацярпеў падчас напалеонаўскай вайны. У 30-я гады XIX стагоддзя руіны купіў кароль Баварыі Максіміліян II і аднавіў.
Але ня гэта было нашай галоўнай мэтай. Сюды мы прыехалі дзеля замка, якім былі натхнёныя мноства вялікіх творчых людзей нашага свету.
Нойшванштайн - "новы Лебядзіны ўцёс" (даслоўна па-нямецку) быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя сынам Максіміліяна - Людвігам II.
Ад стаянкі да замка трэба было падымацца па асфальтаванай дарозе. Калі ў гэтых месцах цалкам сыходзіць снег - ўгору можна дабрацца на аўтобусе, зімой і ранняй вясной - пешшу, альбо на конскай запрэжцы.
Від на замак з прамежкавай пляцоўкі:
Людвіга называлі "казачным каралём" за яго імкненне будаваць замкі і мроіць вобразамі сярэднявечча.
Выгляд зверху на даліну:
Гэты замак ня ведаў аблог і бітваў, ён будаваўся не як цьвярдыня для абароны ад ворагаў, а як рамантычнае месца для жыхарства аднаго чалавека.
Прычым збудаванне несла ў сабе ўсе даброты цывілізацыі таго часу.
Замак так і не быў дабудаваны да канца пры жыцці дзівоснага караля. Яго дабудоўвалі пазней.
У 1886 г. супраць караля выспела змова, паводле якой яго прызналі шалёным і адхілілі ад пасаду. Ня дзіва, бо будаўніцтва спустошыла скарбніцу і паставіла дзяржаву перад сур'ёзнымі эканамічнымі праблемамі.
Ад замка ў мяне засталіся супярэчлівыя ўражанні:
Здалёку ён выглядае рамантычным збудаваннем з вежамі, якія ірвуцца ў неба. Крэпасць асацыятыўна вяртае ў Сярэднявечча - у часы, калі рыцары ў даспехах з мячом у руцэ абаранялі падобныя замкі і адважна ваявалі з ворагам.
Але пры бліжэйшым разглядзе пачынаеш адчуваць сябе падманутым. Вялікія шэрыя блокі выглядаюць непрыстойна сучасна. Шырокія лесвічныя пралёты і высокія столі дадаюць унутранаму ўбранню адчуванне "новабуда". Аздабленне таксама шмат у чым фэйкавае: простыя трубчастыя металічныя поручні, сучасная кафля , пластыкавыя вокны (!) І іншыя хароствы.
Зрэшты, шкадаваць аб яго наведванні вы наўрад ці будзеце - пейзажы там незабыўныя.
Наступным пунктам быў палац Ліндэрхоф. Ён размешчаны адносна недалёка ад Хоэншвангау
Віды навокал
Гэты палац таксама адзін з капрызаў "Казачнага караля". Будаваўся як летняя адасобленая рэзідэнцыя з вялізарным паркам.
Калі мы яго наведвалі, паркавы ансамбль толькі падрыхтоўвалі да летняга сезону, таму ўсіх прыгажосцяў мы не ўбачылі.
Барока прысутнічае ў знешнім і ўнутраным строі будынка бяз меры.
Мне было сорамна за некаторых членаў нашай групы. У самым пачатку экскурсіі нам растлумачылі, што фатаграфаванне ўнутры палаца забаронена. Увесь час экскурсіі нас суправаджаў мясцовы гід. Некаторыя асабліва разумныя асобы спачатку фатаграфавалі ўпотай, потым усё больш відавочна і, заўважыўшы, што гід не спрабуе гэта прадухіліць, ужо зусім не саромеючыся пстрыкалі ўсё вакол.
Вось навошта? Навошта?
Гэтыя "турысты" думалі, што калі ў іх не адбіраюць фотаапараты, на іх не кідаецца дзядок 70-ці гадоў з крыкамі "Нельга!!!", то, значыць, можна? Прычым гэта былі не дзеці, яны як раз ткі гэтага не рабілі, гэта былі дарослыя, сталыя людзі. Усё больш пераконваюся, што метад "бізуна і перніка" неабходна прымяняць не толькі ў адносінах да дзяцей, але і многіх нашых суайчыннікаў - па іншаму яны, мабыць, не разумеюць.
Пасля мы прагуляліся па парку. Капліца ў ім:
Лебедзь у паркавай сажалцы
Надыходзіў вечар. Апошнім пунктам таго дня была невялікая вёсачка Аберамергау.
Вельмі маляўнічае паселішча, якое размясцілася ў даліне, акружанае з усіх бакоў гарамі.
Яна славіцца сваімі размаляванымі хаткамі. Традыцыя была закладзена адным з жыхароў гэтай вёскі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Гэта быў выдатны дзень. З даліны мы доўга выбіраліся горнымі дарогамі з прыгожымі краявідамі. Калі мы выехалі на раўніну, я яшчэ доўга правёў вачыма Альпы. Ночылі мы ў сталіцы Баварыі, але пра гэта пазней.
http://ales-matsesha.livejournal.com/6005.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 30 Jun 2014, Mon, 9:49 Заголовок сообщения: |
|
|
Файна, дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 30 Jun 2014, Mon, 13:10 Заголовок сообщения: |
|
|
З такога ракурса, як першае фота, замка Хоэншвангау я яшчэ не бачыу.
Здзiвiу фантан, якi узiмку працуе. У розных Версалях i летам не працавау... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 02 Jul 2014, Wed, 22:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Zmicier писал(а): | Файна, дзякуй! |
Дзякуй
КИНДУС писал(а): |
З такога ракурса, як першае фота, замка Хоэншвангау я яшчэ не бачыу.
Здзiвiу фантан, якi узiмку працуе. У розных Версалях i летам не працавау... |
здымалася ад паркоўкі,
а фантан уключылі толькі на некалькі хвілін, гэта была спроба... я злавіў момант. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|