Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 16:29 Заголовок сообщения: Полацк чыгуначны |
|
|
Сумясціў прыемнае з карысным, апроч пошуку ДАКаў знайшоў некалькі аб'ектаў на Глобус.
Развіццё полацкага раёну Грамы цесна знітаван з чыгункай. У 1905 г. тут быў збудаваны вакзал, названы Мікалаеўскім. Ён выгладаў вось так:
У 1906 г. да вакзалу былі прыбудаваны бакавыя 1-павярховыя памяшкані, пасля чаго станцыя атрымала назву Полацк-2, меў прамую сувязь са станцыяй Полацк-1. Між імі навта хадзіў маленькі цягнічок дзеля перасадкі пасажыраў з вакзала на вакзал.
За савецкім часам вакзал перайменавалі ў станцыю Грамы. Так вакзал выглядаў пасля вайны
Пасля вайны станцыя была ліквідавана, са станцыі Полацк-1 быў пракладзены шлях адразу на мост праз Зах. Дзьвіну. Вось так вакзал выглядае зараз. На дадзены момант у ім месціцца прадуктовая крама
Як бачна, вакзал выглядае тыповай савецкай пасляваеннай пабудовай. Але мясцовыя па сённяшні дзень называюць яго "старым вакзалам". Лічыцца, што вакзал быў збудаваны цалкам нанова, але, магчыма, элементы старога вакзала такі былі выкарыстаны.
Насупраць вакзалу месціцца будынак былога чыгуначнага шпіталю (зараз, дарэчы, таксама належыць медыцынскай установе, там месціцца цэнтр па гігіене і эпідэміялогіі станцыі Полацк)
Таксама зусім побач з вакзалам месціцца будынак былой аптэкі. Аптэка там месцілась і за савецкім часам.
Зараз будынак жэстачайшэ рамантуюць
Пры станцыі Полацк-2 была збудавана мужчынская чыгуначная гімназія
Яна адкрылася ў 1914 годзе
Зараз будынак перададзены царкве, якая адразу ж яго агарадзіла вялізэрным плытом. Магчыма, у бліжэйшай час будынак чакае жэстачайшая аграрэстаўрацыя і прымусовая цыбулізацыя.
Недалёк ад чыгуначнай гімназіі месцяцца будынкі старога дэпо
Ля якога стаіць паравоз-помнік
Даволі вялікая частка Чыгуначнай вуліцы забудавана тыповымі дамамі на некалькі сем'яў. Вылучыць час іх пабудовы даволі складана, бо яны маглі быць узведзены для абслугоўваючага персаналу сатнцыі разам з ёй ў пачатку ХХ ст.
А маглі быць збудаваны і ў 20-30-я, прынамсі, у тыя часы любілі так будаваць.
А маглі і ўвогуле быць пабудаваны адразу пасля вайны
Мне больш імпануе версія, што гэтыя хаты пачатку ХХ ст.
Усе сучасныя фоты - 29 сакавіка 2014 г.
А цяпер усё гэта на мапе.
Вакзал
http://orda.of.by/.map/?55.492659,28.815902&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Чыгуначны шпіталь
http://orda.of.by/.map/?55.491784,28.815441&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Аптэка
http://orda.of.by/.map/?55.492264,28.814926&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Чыгуначная гімназія
http://orda.of.by/.map/?55.492264,28.814926&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Старое дэпо
http://orda.of.by/.map/?55.490574,28.80836&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Паравоз-помнік
http://orda.of.by/.map/?55.490063,28.806418&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14
Кавалак вуліцы Чыгуначнай з захаваўшайся драўлянай забудовай
http://orda.of.by/.map/?55.490063,28.806418&m=gm/17,1v/14,e/13,rkka/14 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 16:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава, дзякуй.
Але вакзал, на мой погляд, не мае рысы частак папярэдняга будынка. Ці я памыляюся?
Астатнія аб'екты трэба дадаць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 17:06 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Так, знешне вакзал зусім савецкі пасляваенны. Магчыма выкарыстаны старыя падмуркі. + мясцовыя казалі, што пакуль яго не атынкавалі ён выглядаў больш старым. У любым выпадку вазкал з'яўляецца цэнтрам гэтага раёну і па сённяшні дзень (пра што сведчыць колькасць празнабухаючых на яго прыступках). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 17:32 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Так, я зразумеў. Ад старога максімум пляніроўка засталася, аб'ём цалкам іншы. Адлегласць між вокнамі не супадае, так што вокны новыя рабілісь, адпаведна ад узроўню вакон наўрадці што старое можа быць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 17:44 Заголовок сообщения: |
|
|
А наконт Светлагорска якія думкі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 17:59 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Пра Светлагорск думаю, што будынак той жа. толькі верх над карнізам перарабілі і дэкор іншы вонкавы. + дзьверы зрабілі ў рызаліце цэнтральным, а дагэтуль яны былі збоку, дзе з дзьвярнога праёму зрабілі вакно. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Komissarov VL

Зарегистрирован: 02.02.2011 Сообщения: 1788 Откуда: Полоцк
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 19:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха
Очень интересная тема.
Немного добавлю: маленкьй паравозик с вокзала Николаевского на вокзал Орлово-Рижской ж.д. (нынешний т.е.) возил пассажиров по узкоколейке - эх вот бы на это чудо посмотреть
А рядом со зданием аптеки примостился немецкий ДОТ ?
После ВОВ Локомотивное депо - именно оно теперь на станции Громы базируется - отстраивали немецкие военнопленные - калибровал в свое время трубопровод там - только стволы орудий туда не варили, а так сорта труб на любой вкус... Сейчас наверное плод немцев уже демонтировали - грозились новое все сделать. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 22:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Komissarov VL
Непасрэдна да аптэкі прыбудавана сховішча, а ня ДАК. Тое, што магло быць ДАКам, стаіць побач. Дарэчы, што думаеш пра тыя падмуркі (яно ў тэме пра нямецкія ДАКі ў Полацку у адпаведнай галіне форуму вісіць)?
У дэпо цалкам новы дах, знутры таксама ўсё адносна новае (лесьвіцы для агляду цягнікоў і г.д.), прынамсі нічога дзіўнага ў вочы ня кінулась. Рамонт некалькі год таму рабілі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 31 Mar 2014, Mon, 23:11 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Цяпер усё стала на свае месцы. Вакзал тыповы пасляваенны. Вось такія ж самыя вакзалы на галіне Рыга-Двінск
А тут цікавыя звесткі пра галіну Полацк - Балагое. Там, дарэчы. напісана, што полацкая чыгуначная больніца была на 20 коек.
http://www.nkj.ru/archive/articles/7532/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
маша п.

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 1723 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 01 Apr 2014, Tue, 14:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | А маглі быць збудаваны і ў 20-30-я, прынамсі, у тыя часы любілі так будаваць. |
у нас в Гомеле здания такого типажа датируются 1921 годом. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 01 Apr 2014, Tue, 15:41 Заголовок сообщения: |
|
|
маша п.
А вось тут так пра аналягічную архітэктуру пішуць:
Цитата: | Семрино. Железнодорожная ул., 4. Барак для работников железной дороги, начало ХХ века, типовой. Такие встречаются от Витебской-Сортировочной до ст. Оредеж. А может, и дальше есть. |
Ці тут
Цитата: | Дом в Нахабино живёт своей жизнью, а его детали позволяют уверенно отнести его ко времени постройки Московско-Виндавской железной дороги - к 1901 году. |
Такое і да і пасля рэвалюцыі маглі збудаваць, вось такая забудова першай паловы ХХ ст. У нас на вёсцы барак для працоўных увогуле 1936 г. датуюць, але ён меньш упрыгожаны, чым гэтыя. У Заслаўі больш простыя драўляныя хаты 20-мі датуюць. Пакуль я дакладнага крытэра, які б адрозніў савецкую хату для працоўных ад імперскай не знайшоў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 03 Apr 2014, Thu, 12:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Ці вось яшчэ адзін здымак, на гэты раз станцыя Полацк-1.
Адпаведна, той здымак, што я ўпёр з сайту полацкай школы і падпісаў, як Мікалаеўскі вакзал пасля вайны, хутчэй за ўсё тычыцца станцыі Полацк-1, а ня Полацк-2.
Але галоўнае ў гэтым здымку - драўляная хата, леваруч ад паравозу. Яе архітэктура даволі падобна да тых чыгуначных дамоў, што на вуліцы чыгуначнай. Таму даволі верагодны іх дарэвалюцыйны ці адразупаслярэвалюцыйны час пабудовы. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Komissarov VL

Зарегистрирован: 02.02.2011 Сообщения: 1788 Откуда: Полоцк
|
Добавлено: 03 Apr 2014, Thu, 12:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха
не факт что дом слева от паравоза деревянный.
Однако, скажу, что вдоль ж.д. по всей Беларуссии подобных тем, что рассматривались выше, деревянных домов встречается очень много. Кроме того по архитектуре на них были похожи и одноэтажные деревянные казармы 20-х годов в районе Полоцка, вероятно это какой то типовой проект разработанный еще в конце 19 века и использовавшийся до середины 20-го. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|