Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 0:54 Заголовок сообщения: У пошуках рэштак былых палацаў, паркаў і сядзіб Загараддзя |
|
|
Дзякуючы Глобусу даведаўся, што існуе кніга Несцярчука "Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х - ХХ стагоддзяў". Шмат цікавага, але амаль усё апісанае зараз з'яўляецца былым. І вядома з'явілася жаданне, тое што яшчэ засталося (няхай і рэшткі), пабачыць і сфатаграфаваць. На ўсю Берасцейшчыну не замахваюся, але на Загараддзе (Янаўскі, Драгічынскі, частка Пінскага раёны) сілаў павінна хапіць.
У Янаўскім раёне ніводнага палаца, ніводнай сядзібы не захавалася. Засталіся парэшткі, вось іх і шукаў.
Моладава
Палац Скірмунтаў
Былы палацава-паркавы ансамбль добра апісаны і ў Несцярчука і ў Фядарука, і здымкі прыведзены старыя. Таму распавядаць як што было не буду. Лепей запампую свае здымкі.
Вось тут былі і палац і афіцына. А зараз толькі коні пасуцца.
Афіцына праіснавала трошкі больш чым палац. Палац у вайну быў моцна разбураны, і пасля вайны разабраны мясцовым людам, а афіцына пэўны час працавала бальніцай, але таксама была разабрана, падмуркі яе ніжэй узроўня зямлі захаваліся. Ад палаца не захавалася нічога.
Капліца-ратонда захавалася амаль цалкам. Яе чамусьці не разабралі, мабыць пабаяліся абвалу купалу. Здымкаў яе ўсюль хапае, таму шмат пампаваць не стану.
Побач з капліцай знаходзіцца фамільная пахаванне Скірмунтаў. У савецкі час там "пагаспадарылі" зэкі, і амаль усе скляпенні знішчылі. Пампую тое што захавалася.
Тут была ўязная брама
Засталася частка адной з ліпавых алей. Зараз знаходзіцца на ўчастку старшыні мясцовага калгасу.
Мясцовы жахар распавёў, што застаўся ад тых часоў панскі кедр, які знаходзіцца на прыватным участку (яго я здолеў зняць), і там жа панскі ці то лёх, ці то свіран, які таксама ўжо прыватная ўласнасць, і да яго я не дабраўся.
Лістапад 2013, студзень 2014
Последний раз редактировалось: Мікалай Сурыкаў (03 Jan 2014, Fri, 10:16), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 10:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Дастоева
Радавое гняздо Дастаеўскіх. Апошнімі гаспадарамі сядзібы былі Орды. Пошук сядзібы выклікаў цяжкасці, бо ў Несцярчука яна знаходзіцца не там дзе паказана на расейскай аднавёрстцы. Аблазіў усё, і нічога не знайшоў. У кнізе гаворыцца пра "некалькі старых дрэў", але нічога там няма. Вядома, што плануецца аднаўленне сядзібы. Але не зразумела, што аднаўляць, калі нічога не засталося і дзе аднаўляць, калі ўсё забудавана калгаснымі хатамі, крамай і ДК.. Адзінае, што падалося тых часоў, ліпы на ўскрайку дарогі. На аднавёрстцы яны якраз знаходзяцца на мяжы сядзібы
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Valery Zeliazei

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1515
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 16:43 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 20:57), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 17:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай Сурыкаў писал(а): | Побач з капліцай знаходзіцца фамільная пахаванне Скірмунтаў. |
Дзякуй, дадаў на http://globustut.by/molodovo/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
маша п.

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 1723 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 17:11 Заголовок сообщения: |
|
|
интересно, с удовольствием понаблюдаю за темой! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 21:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Ляхавічы
Сядзіба Друцкіх-Любецкіх
Рэшткі парку. Панскі сад ссечаны нядаўна, на мапах maps.google ён яшчэ ёсць. Так парк выглядае з дарогі на Агова.
Добра захавалася былая стадоля, зараз у ёй месціцца амбулаторыя.
Іншых гаспадарчых пабудоў не знайшоў, альбо проста не прыкмеціў, бо нічога адметнага не пабачыў. Магчыма драўляныя хлявы, якія знаходзяцца на ўласных участках, і былі панскімі, але яны такія ж, як і тысячы іншых па краіне.
Паміж стадолей і царквой, сярод дрэў знайшоў нейкія руіны. Што гэта не зразумела :?
Студзень 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 22:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Навашычы
Сядзіба Ордаў
Навашычы адрозніваюцца ад астатніх былых сядзіб Янаўшчыны тым, што не знаходзяцца ў межах населеных пунктаў, а гэта значыць ніхто не вырубае стары парк пад агароды, няма смецця, няма ўсюльсноўдаючых курэй.
Парк вялікі і разнастайны. Відаць, што вельмі шмат парод расліннасці, асабліва дрэў. Нажаль я ў гэтым дрэнна разбіраюся. Спрабаваў рабіць здымкі парку.
З боку Моталя ў сядзібы вяла старадаўняя ўязная алея з дубоў, з супрацьлеглага боку - з елак. Засталася адна елка, але вельмі агромністая, па памерах відаць што больш за стагоддзе ёй.
Панскі канал зарос
Вось тут была кладка
А вось тут была нейкая пабудова
Яшчэ адна ўяўляе сабой кучу бітай цэглы, камення і трухлявага бярвення
А вось і самая цікавая знаходка. Засталіся рэшткі сутарэнняў нейкай пабудовы, і мне здаецца, што гэта сутарэнні палацу
Лістапад 2013, студзень 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
маша п.

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 1723 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 23:17 Заголовок сообщения: |
|
|
круто-круто... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 23:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Ляскавічы
Сядзіба Главінскіх
Як і ў большасці выпадкаў, засталіся рэшткі парку, каналаў і сажалак. Сядзібны дом быў драўляны, яго навошта разабралі, а на яго падмурку збудавалі калгасны клуб, які зараз зачынены, патроху разбураецца і паўтарае лёс свайго папярэдніка.
Старыя дрэвы парку аблюбавалі варанчакі
Былая канаўка
Панская сажалка зарасла і ператварылася ў сметнік
Тое ж самае і з панскім каналам
Студзень 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Jan 2014, Fri, 23:30 Заголовок сообщения: |
|
|
маша п. писал(а): | круто-круто... | спасібо) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ЗУК

Зарегистрирован: 28.09.2009 Сообщения: 684 Откуда: БРЕСТ
|
Добавлено: 04 Jan 2014, Sat, 0:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай, дзякую вам за пазнавальную інфу. Працягвайце ў ты жа накірунку.
P/S Усяму Моталю мае прывітанне))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 04 Jan 2014, Sat, 0:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Магільна
Сядзіба Палубінскіх
Магільна у наш час з'яўляецца раёнам гораду Янова (Іванава), і горад моцна прабраўся ў гэтую колішнюю вёску. Не столькі вайна знішчыла сядзібу, колькі пасляваеннае будаўніцтва гораду. Янаўскі вакзал дарэчы будавалі пленныя немцы, гэта было адразу пасля вайны. Цэглы нарабіць не паспелі, а на вакзал яе трэба шмат. Вось і разыйшліся панскія пабудовы.
Ад мінуўшчыны застаўся глыбокі і шырокі роў, які пэўна існуе з часоў Пратасовічаў (пач. 17 ст.), і аберагаў абарончы замак таго часу. Зараз гэты роў знаходзіцца на тэрыторыі янаўскай бальніцы
Ад парку засталося некалькі старых ліп, дый тыя размешчаны толькі на тэрыторыі бальніцы (вакол раддома і лабараторыі), у іншых месцах (гарадзкія двары, прамзона) ад парку я нічога не здолеў знайсці.
У нейкі момант падалося, што ёсць рэшткі падмурка нейкай пабудовы. Але гэта можа быць што заўгодна...
Травень 2013 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 04 Jan 2014, Sat, 0:17 Заголовок сообщения: |
|
|
ЗУК писал(а): | Мікалай, дзякую вам за пазнавальную інфу. Працягвайце ў ты жа накірунку.
P/S Усяму Моталю мае прывітанне))) | дзякуй))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 04 Jan 2014, Sat, 1:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Дружылавічы
Сядзібы Жукоў і Карпінскіх
З Дружылавічамі атрымалася ня вельмі гегла. Схалтурыў я, не прачытаў Несцярчука ўважліва, а паехаў. Ужо дома, яшчэ раз праглядаючы матэрыялы, зразумеў, што ў вёсцы было дзве сядзібы! На аднавёрстцы і на польскай мапе яны не паказаны чамусьці. У Несцярчука добра апісаны, але ў яго не зразумела, ў які перыяд і каму гэтыя сядзібы належылі. Мне падаецца, што гэта дзве розныя сядзібы.
Сядзіба Карпінскіх прысутнічае на Глобусе - http://www.globus.tut.by/druzhilovi/index.htm#manor_main Але за 9 год адбыліся змены, і не ў лепшы бок. Дрэвы панскія ссеклі, а адзін з мураваных слупоў зруйнавалі
Зрабіў здымак, пакуль другі яшчэ ёсць
Сядзібны дом
Рэшткі парку. Воданапорную вежу як раз па цэнтру парку трэба было ўсунуць
Пафатаграфаваў мясцовыя царкву, і паехаў на шашу, па дарозе бакавым позіркам пабачыўшы нейкае калгаснае збудаванне. Вырашыў сфатаграфаваць. І вось зараз хочацца даведацца, гэта савецкая пабудова ці не? Калі не, то гэта гаворыць аб існаванні другой сядзібы, сядзібы Жукоў. Бо ад сядзібнага дома гэтая пабудова знаходзіцца даволі далёка
Студзень 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 04 Jan 2014, Sat, 1:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай Сурыкаў писал(а): | Пафатаграфаваў мясцовыя царкву, і паехаў на шашу, па дарозе бакавым позіркам пабачыўшы нейкае калгаснае збудаванне. Вырашыў сфатаграфаваць. І вось зараз хочацца даведацца, гэта савецкая пабудова ці не? Калі не, то гэта гаворыць аб існаванні другой сядзібы, сядзібы Жукоў. Бо ад сядзібнага дома гэтая пабудова знаходзіцца даволі далёка |
Праёмы падобныя на савецкія... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|