Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Па спаленых у гады ВАв вёсках і не толькі (Лунінецкі+Жыткавіцкі раёны)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 01 Dec 2013, Sun, 20:41    Заголовок сообщения: Па спаленых у гады ВАв вёсках і не толькі (Лунінецкі+Жыткавіцкі раёны) Ответить с цитатой

Маршрут: Любань-Сінкевічы (чыгунка), Сінкевічы-Мокрава-Сінкевічы-Сітніцкі Двор-Ельна-Ленін-р. Случ-Гулевічы-Юркевічы-Мікашэвічы. 28.09.2013г.
Выехаў з дому ў 7.50 на цягнічок. Надвор’е радуе: няма дажджу. Пакуль даехаў да вакзала, то рукі “забрала шпара”—замёрзлі. Холад, калі круціш, не адчуваецца, а на рукі ў карманах ляжаць пальчаткі. Гэта не бяда! Заўважыў, што як ні кручу, а хуткасць на камп’ютары не падымаецца да патрэбных памераў. Відавочна, што разганяюся за трыццаць, а на дысплэі –толькі 27-28. Прыгледзеўшыся, бачу, што дадзеныя чамусьці падаюцца ў мілях. Ага, гэта ж сын катаўся. Усё зразумела.Трэба дадзеныя змяніць.
У школе мяне чакалі 3 дзевяцікласнікі: Пятроўскі Яўген, Аляшкевіч Вадзім і Клеўжыц Павел. Фота перад выездам на школьным двары


Едзем на “пераезд” на дызель. Дождж марасіць, але настрой ва ўсіх добры. Размаўлялі, згадалі пра “перавал Дзятлава”. Аказваецца, што мае дзевяцікласнікі добра ведаюць пра гэтую гісторыю. Чамусьці іх цікавіць містыка. Цягнік прыбыў у 10.20.
За няспешнай размовай даязджаем да Сінкевіч, дзе спакойна выгружаемся.


У Сінкевічах у гады ВАв дзейнічала падпольная арганізацыя.
Едзем у Мокрава, пераезджаем праз Лань.





На двары вельмі сыра, хоча пайсці дождж, але нейкая сіла нас ратуе ад гэтай навалы.


Агледзелі царкву і зноў праз Лань (але другім мастом) уязджаем у Сінкевічы. Накіроўваемся на могілкі, дзе знаходзіцца храм Святога Юрыя. Будынак царквы, а асабліва званіца, уражваюць маіх маладых падарожнікаў.





Тут жа знаходзіцца магіла закатаванага немцамі святара


Але чамусьці помнік на руска-беларускай мове падпісаны.

На выездзе з вёскі знаходзіцца вось такі помнік удзельнікам ВАв


Едзем да трасы М10, дзе знаходзіцца капліца з калодзежам






Выпіўшы смачнай вады з калодзежа і з’еўшы па яблыку, мы па грэйдэры напраўляемся ў Сітніцкі Двор. Надвор’е цудоўнае, калі можна так сказаць, бо за каторы ўжо дзень сёння няма дажджу. Нас не палохае нізкае шэрае неба. Свінцовыя хмары гатовы ў любую хвіліну абрадзіцца вадой. Вымытыя хвоі распаўсюджвалі дзіўны пах свежасці. Дзе дзеўся той насмарк, які мучыў дома?!
Вёска Сітніцкі Двор у час вайны была спалена немцамі. Калі паглядзець на табліцу, змешчаную ніжэй, то бачна, што засталося з усёй вёскі толькі 8 чалавек. Пра знішчэнне Сітніцкага Двара цікава напісаў В. Літвінчук у кнізе “Там, за Днепра-Бугам”



Па матэрыялах кнігі "Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941 — 1944 гг.)"
Злева перад вёскай размешчаны сучасны жывёлагадоўчы комплекс. У вёсцы яшчэ зусім нядаўна працавала школа, але прысутнасці дзяцей і моладзі мы не прыкмецілі. Заехалі ў магазін. Сярод пакупнікоў быў прыкметны дзядуля, які вызначаўся пэўнай “эрудыцыяй”. Вось размова дзядулі з прадаўцом:
--Дайце мне адзін бегета.
--Держыце.
-- А вы болеете?
-- Да.
--А вы мёд жрёте. Нет. Надо есть мёд і после нічего не прінімать два часа, каб частіцы мёда оказалі врачебное действіе. Мёд—это здоровье. А вы кашляеце. Это всё от нехваткі кіслорода. Надо кіслородные ванные прінімать.
Мы неяк разам пагадзіліся, што дзядок чытае газету “Народный доктор”, а больш верагодна—глядзіць па тэлевізары “Малахава”. Фраза дзядулі “ а вы мёд жрёте?” для нас стала “притчей во языцех».
Зазначылі сваю прысутнасць у вёсцы.


А цепер кіруем далей у Гомельскую вобласць у вёску Ельна. Спачатку дарога вядзе нас па добрым грэйдэры, а пасля яна апускаецца ніжый і ніжэй. Шлях ператвараецца ў вязкую кашу з ямамі-лужынамі. Але дарога спадабалася: на яе з бакоў наступае лес, які ў некаторых месцах робіць арку, з-за якой не бачна неба. На абочынах растуць волаты-дубы.




І вось мы, разагрэтыя, трапляем на асфальт. Паказваецца Ельна. Падчас вайны вяскоўцаў немцы спалілі, як і жыхароў в. Сітніцкі Двор. Адбылося гэта ў 1943 годзе. Бабулька, якую мы сустрэлі, паведаміла, што яна не месцовая, а яе “хозяін” ледзьве ўцёк. Карнікі зганялі ўсіх людзей у адну хату. Мой чалавек з сябрам схаваліся ў “сцёпцы”, калі немцы сышлі з двара, то яны пабеглі ўбок леса. Пачуўся аўтаматны стрэл. Сябар загінуў…




Затым мы напраўляемся ў вёску Ленін.


Гэтай вёсцы і яе жыхарам таксама ў гады вайны моцна дасталося. У 1942 г. расстралялі 1250 чалавек, у 1943—яшчэ 1200. Пасёлак быш спалены.


Памяці аб загінутых надаецца ў вёсцы вялікая ўвага.








Вёска да вайны была мястэчкам і раённым цэнтрам. Шкада, што захавалася мала вось такіх забудоў


Вось так выглядае вёска цяпер:


Дом малітвы








Царква Раства Багародзіцы
Заехалі мы таксама і на мясцовыя могілкі, дзе знаходзіцца Крыжаўзвіжанская капліца, пабудаваная ў 1863 годзе.






Тут на нас пасыпаў “доўгачаканы”дождж, на дапамогу якому ўсхадзіўся даволі буйны град. Добра, што град быў толькі хвілін пятнаццаць, а пад невялікім дожджыкам мы паехалі на выезд з вёскі.


Побач з вёскай знаходзіцца драўляны мост праз Случ.


Па якім нават ездзяць аўтамабілі


Па цікавай лясной дарозе едзем у бок Юркевіч






Сустракаюцца такія затоны




Каля Гулевіч мы на спецыяльнай стаянцы распалілі касцёр і пажарылі сала. Было смачна!


Павел смакуе


. Паеўшы, збіраемся і кіруем далей без прыпынкаў. Не, прыпынак быў. А прыцягнула нашу ўвагу вось гэтая вышка.






Від з вышкі
Помнік удзельнікам ВАв у Юркевічах.


Далей кацілі да Мікашэвіч пелатонам. Праехалі за дзень 78 кіламетраў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kziz



Зарегистрирован: 01.07.2011
Сообщения: 406
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Dec 2013, Fri, 19:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятники все впечатлили! Особенно участникам ВОВ!!!
А вот мост мне знаком, лет 5 назад с друзьями его на машине пересекали)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Dec 2013, Fri, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Взял пару Ваших снимков в галерею ленинской каплицы ( http://orda.of.by/.add/gallery.php?lenin/chapel ), спасибо.
Как правильно подписать автора?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1455
Откуда: Mensk

СообщениеДобавлено: 21 Dec 2013, Sat, 8:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 20:21), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Dec 2013, Mon, 9:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вот каждый бы так по чуть-чуть детей пас, глядишь и страна бы оздоровела и физически и морально, и толк бы наконец появился. Анатоль, я Вами восхищаюсь!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 23 Dec 2013, Mon, 12:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ребята молодцы!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2013, Wed, 21:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў спасылку ў тэму пра спаленыя вёскі.

http://www.fgb.by/viewtopic.php?p=52195#52195

Дзякуй Вам!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2013, Wed, 23:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прывітанне. Усім вялікі дзякуй. Завуць мяне Анатоль Лусевіч. Прыемна, што ўзялі фотаздымкі.
Шаноўны Svam, звычайна, калі дзеці задумваюцца пра брэнд байка, а не пра тое як на ім пакатацца, то з такіх мала што атрымліваецца добрага.
Хлопцы вясковыя ім не да раскошша, хоць у школе ўсе ходзяць з "крутымі" мабільнікамі, т. е. на гэта грошы ёсць. Мая задача паказаць, што ёсць і такі від адпачынку, як турызм; паказаць прыгажосць краю; раставіць нейкія прыярытэты. А калі захочуць піць-курыць, то тут далёка хадзіць не трэба, а да бліжэйшага магазіна.
Гэтыя хлопцы і сапраўды цікавяцца, хочуць катаць, трэба развіваць гэты запал.
Па масту за вёскай Ленін я катаўся гадоў 10-12 назад, але гэты нейкі адноўлены, можа я і памыляюся.
Прабачце, што адказваю не на рускай мове: чытаў па-беларуску, а пераходзіць на рускую-- гэта губляць смак прачытанага.


Последний раз редактировалось: Анатоль (27 Dec 2013, Fri, 0:54), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1455
Откуда: Mensk

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2013, Wed, 23:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 21:00), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2013, Thu, 13:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Svam писал(а):
что пишем на иностранном языке Embarassed

Я пишу на родном. Пока понимают. :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
OliaB



Зарегистрирован: 01.01.2014
Сообщения: 1
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Jan 2014, Wed, 19:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Какие же вы молодцы! Интересно, я и половины не знаю! очень интересно и приятно, что еще не перевелась такая молодежь. Искренне восторгаюсь! Супер!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы