Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Яўген
Зарегистрирован: 20.05.2012 Сообщения: 4 Откуда: Віцебск
|
Добавлено: 20 May 2012, Sun, 14:16 Заголовок сообщения: Гогалеўка. Змееў камень [+] |
|
|
Некалькі здымкаў леташняга падарожжа на ровары.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей Щелкунов
Зарегистрирован: 30.12.2008 Сообщения: 1486 Откуда: Витебск
|
Добавлено: 20 May 2012, Sun, 14:51 Заголовок сообщения: |
|
|
А где это? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Яўген
Зарегистрирован: 20.05.2012 Сообщения: 4 Откуда: Віцебск
|
Добавлено: 21 May 2012, Mon, 9:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Чашніцкі раён,веска Гогалеўка |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 21 May 2012, Mon, 10:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Змееў камень, або Камень-Кравец, ляжыць каля в.Гогалеўка Чашнiцкага раёна Вiцебскай вобласцi. Яго памеры ўражваюць: 9,8*3,4 м, вышыня - 2,4 м. Архаiчнае паданне распавядае:
У гэтым вялiзным валуне жыў некалi змей i быў спраўным краўцом. А шыў чароўны змей на залатой машынцы. Заказ ён атрымлiваў праз адзiнае акенца ў каменi. I калi людзi прасiлi яго пашыць вопратку так, як ён можа, - кравец выконваў заказ выдатна. Але калi прасiлi пашыць добра, тут змей пачынаў супрацiўляцца i шыў абы як: рукавы на поясе, кiшэнi на плячах i г.д. За сваю працу кравец нiчога не браў з людзей, апроч курэй i пеўняў.
Iншае версiя падання сведчыць:
Каменю насiлi ежу i ваду. А час ад часу змей мог ператварацца ў прыгожага хлопца. У такiм аблiччы ён кахаў адну дзяўчыну, якая жыла за Лукомльскiм возерам i пасла на лузе свiней. Ен амаль кожны дзень лётаў да яе праз возера. Аднойчы нават правёў з дзяўчынай w'ks дзень i ўвечары замест таго каб сысцi, прылёг ёй на каленi i сказаў, што крыхупаспiць. У дадатак папярэдзiў, каб яна яго пабудзiла, як толькi на небе з'явiцца хмара. Хутка так i здарылася: i на небе была ужо не адна хмара - яно раптам усё пацямнела ад iх неверагоднай колькасцi. Але дзяўчына не пабудзiла хлопца. Блiснула адна, потым другая маланка, пачалася навальнiца. Раз'юшаны змей-хлопец падхапiўся i ўдарыў сваю каханую па шчацэ. Раптона грымнуў пярун i забiў змея. Пачалася стращэнная залева. З-за сцяны дажджу не было вiдаць белага свету. Старыя людзi казалi, што трэба як мага хутчэй закапаць змея, тады дождж скончыцца. Так i зрабiлi. Толькi гэта не дапамагло, узняўся моцны вецер i выдзьмуў цела забiтага з-пад зямлi. I зноў пачалася жудасная залева. Людзi зноў i зноў закапвалi цела цмока, але вецер не сцiхаў,агромнiстая пачвара ўвесь час паказвалася з-пад зямлi... А дождж не спыняўся ў працягваўся тры днi. Так бы i цягнулася вечна, пакуль не ўспомнiлi, што зямлю на магiлу змея павiнны ў торбачках i ў атопках насiць малыя дзецi. Калi так зрабiлi, дождж нарэшце спынiўся - заззяла сонца.
Яшчэ i цяпер у наш час адзiн з курганоў непадалёк ад в.Сiманавiчы Чашнiцкага раёна Вiцебскай вобласцi ў народзе лiчыцца магiлай забiтага перуном змея.
Пра гэты ж камень расказваецца i ў кнiзе "Легенды i паданнi":
Памiж Коўткава, памiж Гогалеўкi i ад Вiркаў недалёка ёсць прыстарадарожжы, на Iгры, Змяёў камень з вакном i дзвярамi. Старыкi казалi, што калiсь-то даўно ў гэтым каменi змей жыў, з адной галавой, у воблiччы чалавеччу, i гаварыў так, як чалавек. I ён большы кравец быў, бальшы дужа, харошы. I занясуць яму сукно шыць, i пададуць праз вакно, i папросяць:
- Майстрок, пашый абы надзець, хоць ба дрэнна!
Дык ён вышыець, што i на свецi так добра нiхто не пашыець, як ён. Прыдзець за сярмягай за той i прынясець яму грошы. Ён гэту сярмяжку яму аддась, а грошы возьмець к сабе, - абы колькi там, хоць троху. Ну, як хто скажаць:
- Майстрок, пашый мне хорашанька, каб было ў цэркву ў чым схадзiць, - дык ён адзiн рукаў над задам прыш'ець, а другi ў плячах. Гэнак i выш'ець. Не прасi яго, каб у царкву схадзiць. Як просяць - кала сахi хадзiць, дык вышыець, так адчаканiць, што хоць куды. А як просiць - на святы дзень, дык зделаець так, што нi сабе нi людзям. Прыдзець ён браць - грошы падай! Возьмешь грошы, тады праз вакно выкiнець - палучай тваё!...
КУЛЬТАВЫЯ I ГIСТАРЫЧНЫЯ ВАЛУНЫ БЕЛАРУСI |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Яўген
Зарегистрирован: 20.05.2012 Сообщения: 4 Откуда: Віцебск
|
Добавлено: 28 May 2012, Mon, 11:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Гуцалаў Яўген,здымак зроблен у траўне мінулага года |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 28 May 2012, Mon, 23:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Ещё бы карту  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Яўген
Зарегистрирован: 20.05.2012 Сообщения: 4 Откуда: Віцебск
|
Добавлено: 01 Jun 2012, Fri, 23:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Victoryor писал(а): | Ещё бы карту  |
у сэнсе мапу ? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 02 Jun 2012, Sat, 16:37 Заголовок сообщения: |
|
|
В смысле месторасположение, отмеченное на карте, чтобы можно было найти. Было бы здорово.  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|