Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
ЗУК

Зарегистрирован: 28.09.2009 Сообщения: 684 Откуда: БРЕСТ
|
Добавлено: 17 Jan 2012, Tue, 14:04 Заголовок сообщения: г.Брест. Тришинское кладбище. Могила Адама Трипуса (? - 16.09.1965) |
|
|
Адам Трыпус (1895(?), Вялікая Бераставіца — памёр 16 верасьня 1965, Берасьце) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзяяч Беларускае Народнае Рэспублікі.
Вядомы таксама пад прозьвішчамі і псеўданімамі Трыпуза, Трыпус-Траянаў, Каласкоў.
Біяграфія
Паходзіць зь Вялікай Бераставіцы на Гарадзеншчыне. У часы змаганьня за незалежнасьць у 1920-я гады зьяўляўся павятовым камэндантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага.
У 1920—21 гг. — настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі.
Быў сярод заснавальнікаў Гарадзенскага аддзяленьня Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. З 1921 г. працаваў настаўнікам Гарадзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Горадні.
Вылучаўся ад Блёку нацыянальных меншасьцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сойм па акрузе ў Беластоку.
У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па «справе 45-ці» (супраць беларускіх актывістаў).
З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасьці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасьля вайны працаваў у Берасьцейскім раённым аддзеле адукацыі і ў пэдагагічным інстытуце.
Трагічна загінуў у Берасьці ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы ў выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. Памёр ва ўзросьце 70 гадоў. У пасьведчаньні аб сьмерці прычынай сьмерці быў пазначаны «гіпэртанічны крыз». Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці.
У 2008 быў урачыста ўсталяваны і асьвечаны помнік Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках у Берасьці. Усталяваньне помніка было прымеркавана да 90-годзьдзя БНР. Пры адкрыцьці помніка прысутнічалі людзі, якія асабіста ведалі Адама Трыпуса (спадар Георгі Грынкевіч), і людзі, якія ведалі сям’ю Адама Трыпуса, яго дачку Ірыну Трыпус. Яна жыла ў Берасьці і была выкладчыцай польскай, нямецкай і ангельскай моваў
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/дам_Трыпус |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|