Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

ООПТ: Речицкий район
На страницу Пред.  1, 2, 3
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Памятники природы -> ООПТ: Гомельская область
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 03 Jun 2023, Sat, 8:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Багародзіцкая гара

Сакральны ўзгорак

гп. Васілевічы
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 01 Jun 2024, Sat, 22:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дуб Мінтус

Адметнае дрэва (захавалася бортнае знамя)

в. Рашотнікі



- У ваколіцах в. Рашотнікі (раней Стоўпня ІІ) Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці расце старажытны волат - дуб "Мінтус". Ён пануе ў гэтым лесе ўжо 5 стагоддзяў! Дуб адметны яшчэ тым, што на ім захавалася бортнае знамя.
- Пяць дзён таму я наведаў вёску Рашотнікі (Зараз Стоўпня 2). і Сёння яшчэ знайшліся тамака тутэйшыя (вёска зараз складаецца ўсяго з 8 хат): дзед ды баба, і яшчэ больш маладзейшыя дзядька з цёткай.
Пачаў шукаць звесткі са старэйшых - дзед кажа што нешта такое памятае, а "дзе тыя мі'нтусы ня ведае, дый і сказаў, што і таго дуба-мі'нтуса ўжо мо і няма. Бабка (74 гады) - кажа што ніводнага разу не чула пра такі дуб. Нажаль непасрэдных сведак няма ў вёсцы - яны ўжо да дзядоў паляцелі.
Прыйшлося самому ісці ў лес і ўласна сваімі вачыма шукаць і паглядзець. Вандроўка склалася ня простая, лес ля вёскі ня просты - а Алёс, таму тамака ў бліжэйшым наваколлі не было і няма дубоў.
Але праз некаторы час я даведаўся ад тутэйшых - што за 2 км (як і было напісана ў Гуркова і Цярохіна) ад вёскі ё такі вялікі дуб (ўжо без назвы). У мяне адразу з'явілася пытанне: мо Гуркоў і Цярохін памыліліся, аці трошачкі далі ня верныя дадзеныя. Атрымліваецца, што дуб знаходзіцца акраз каля в. Чорнае, там яшчэ недалёка "святая крыніца".

https://zmicierbielapol.livejournal.com/132133.html
***
Пошукі Мінтуса з сайта https://bortnictva.by/Chroniki/dub_Mintus
Неверагодная сустрэча апошніх 40 год. Чатыры гады пошукавых экспедыцый апошняга сведка старажытнай традыцыі бортніцтва нарэшце часткова завяршыліся, бо першая частка ламаніны скончана - знойдзены дуб Мінтус, які так сама красуецца ў старым лісцевым лесе Рэчыцкага раёна.
Першыя згадкі пра дуб Мінтус з'явілася яшчэ тады, калі мяне не было на свеце гэтым. А ўпершыню даведаўся пра яго ў 16 год. І толькі праз 4 гады мэтанакіраваных пошукаў - ён быў знойдзены. Гэты дуб належыў славутаму бортніку, а зараз гэта светач высакароднай традыцыі бортніцтва ў Беларусі. За ўвесь час росшукаў было праехана больш за 60 км дарог, пройдзена больш за 20 км сцежак і нетраў лясных.
Дуб Мінтус - прыродны помнік старажытнага бортніцтва
ДОЎГАЯ ПЕРАДГІСТОРЫЯ
Першыя згадкі пра гэты дуб былі зафіксаваны слыннымі даследчыкамі бортніцтва ў Беларусі - Гурковым і Цярохіным у сваёй найбольш знакамітай і грунтоўнай працы "Занятие издревле благородное", што распавядала пра бортніцтва і пчалярства ў Беларусі ад старажытнасці да пачатку 80 гадоў 20 стагоддзя.
І на адной са старонак чытач мог заўважыць невялікае апісанне і ўнікальны фотаздымак бортнага знака на "дубе Мінтусе", так распавядаў і паказваў спадчынны бортнік, якому належыў гэты дуб.
Але чаму дуб Мінтус да гэтага невядома... і загадка засталася неразгаданай.
І пасля апошніх наведванняў дуб хаваўся ў старым лесе і не паказваўся нікому.
ПЕРШЫЯ ПОШУКІ
Цікава тое, што першыя пошукі былі не ў кнізе, бо адзіныя пісаныя сведчанні адмяжоўваліся толькі часткай інфармацыі пра бортніка і яго месца жыхарства. Пры гэтым аўтары кнігі (дзе сустракаецца апісанне) пазначылі толькі адзінае апісанне: "старажытны, 500-гадовы дуб узвышаецца пасярод леса".
З такім апісаннем знайсці дуб пасярод леса - гэта як у ігліцы сасновай шукаць іголку.
Аднак, першая праблема ўзнікла ў тым, што таго населеннага пункта, які апісаны ў кнізе не было ані ў якіх базах населенных пунктах. І першай справай быў пошук вёскі.
Праз некаторы час усе часткі саўпалі і старая вёска з новай назваў была знойдзена. Пошукі працягнуліся.
ПЕРШАЯ ВАНДРОЎКА
Яшчэ ў далёкім 2014 годзе ў самую восень, калі лісце з дрэваў ужо ўпала, адбылася першая вандроўка, каб знайсці саму вёску, каб па магчымасці апытаць жыхароў (хаця да апошняга не было вядома, ці жывыя тыя, хто яшчэ памятае свайго мясцовага бортніка).
Дуб Мінтус і сляды бортніцтва на імКанешне за такі працяглы час у памяці тутэйшых жыхароў засталося мала сведчанняў як пра слыннага бортніка, так і пра дуб Мінтус. Аднак, памяць захавала іншую інфармацыю, якая паставіла больш загадак. Так, мясцовы старажыл не ўзгадаў пра бортніка, аднак, на пытанне пра дуб Мінтус адказаў наступнае: "Я сам ні бачыў, а ось кажуць, што тыя Мінтусы дубы во-о-сь там" (і паказаў у напрамак балота).
З гэтага і пачалася першая вандроўка, але яна не скончылася апытаннем, а працягнулася аглядам бліжэйшага наваколля: густы вальховы лес з парасткамі дубоў, з дубамі і хвояй. Але вынікаў не было.
ДРУГАЯ ВАНДРОЎКА
Ужо ў другі раз, была праведзена папярэдняя выведка, карыстаючыся спадарожнікамі здымкамі (Google) і акрыслены квадрат памерам 3 на 3 км. Да таго ўзброіўшыся дэдукцыйнымі метадамі вызначэння лагічнасці той ці іншай мясцовасці для патрэб бортніка, аддаленасці населеннага пукнта ад патэнцыйнай мясцовасці, наяўнасці дарог і сцежак і іншых параметраў, зладжана самая вялікая вандроўка. А гэта каля 30 км дарог на аўто, каля 1 кв. км. прагледжанага леса, і ізноў апытанне жыхароў суседніх вёсак пра бортніка і дуб. І тутака ізноў было здабыта больш загадак, чым адгадак: старыя жыхаркі вёскі расказалі, што калісьці каля балота быў дуб, а на ім выселі 2 "вульлі". Але ж амаль усе апытаныя жыхары ў адзін голас казалі, што няма таго дума мо гадоў з 20 ці 30. І тутака да мяне закралася думка, што больш ніхто і інколі не пабачыць дуб Мінтус. Але ж мфсцовае насельніцтва таксама распавядала, што нібыта той дуб (тоўсты і стары) стаіць у самой вёсцы (я паглядзеў на яго і адразу адкінуў, што гэта Мінтус - ня той узрост). Далей я сустрэў адзін успамін, што ледзь не ля самой ракі стаіць такі дуб і рыбакі яго добра ведаюць... Ізноў надзея, аднак, як не спытаеш у саміх рыбакоў і яны не ў зуб нагой пра стары дуб. Так і скончылася другая андроўка, якая ізноў не дала аніякіх вынікаў.
Дуб Мінтус і яго камель
ТРЭЦЦЯЯ ВАНДРОЎКА
Прайшоў цэлы год, а пытанне пра дуб не выходзіла з галавы, што яшчэ і яшчэ раз вяртала да адказа дзе ён і захаваўся або не. Папярэдняя выведка пацвердзіла, што трэба шукаць ня толькі ля самага балота, бо склад леса там 40 і больш гадоў не падыйшоў бы для бортніка (занадта вільготна), а трэба шукаць у другім баку ад вёскі, што ў агульным адпавядае практыцы размяшчэння вулляў бортнікамі. На гэтым распачалася вандроўка, якая ўключала росшукі па дарогах і сцежках: каля 10 км дарог на аўто і яшчэ 10 км пешшу. Але стала зразумела, што лес зусім малады і старых дрэваў не было бачна (як і слядоў іх існавання). Але як заўсёды бывае, на адваротным шляху (ужо не адзін раз быў праехаў яго) я заўважыў незвычайны лес, дзе разам жылі грабы, вязы, клёны, ліпы, дубы, бярозы, вальха, асіна і іншыя дрэвы і кустоўе. Хуткая прабежка адразу паказала, што шукаць трэба ў гэтым лесе.
ЧАЦЬВЁРТАЯ НЕ АПОШНЯЯ ВАНДРОЎКА
Пасля папярэдняй вандроўкі рукі і ночі часаліся, каб бегчы ў "той лес" і шукаць, бо было адчуванне, што гэта яно. І вось поздняя восень 2018 года - час адкрыцця і час большых загадак.
Ужо было вядома, што ехаць трэба ў "той лес". Лес настолькі не звычайны, што цягнуў далей у самыя нетры, добра што была дарога. Было пройдзена каля 2-3 км і за гэты час быў знойдзены дуб - вялікі тоўсты, з роўным камлём, вышыня больш за 25 метраў. Але аніякіх слядоў "бортніцтва" не было знойдзена, расчараванне... Але добра што едзіў у вандроўку не адзін: з бацькамі і сынам - кожны з каторых паўдзельнічаў у пошыках. Па вяртанні, вырашылі пашукаць больш глыбока ў лесе, каля таго самага дуба вялікага. Першая знаходка трохі ўразіла і ізноў узняла пытанне: гэта быў астроў дубовы ці грабавы (спецыяльнае прыстасаванне, сукаватае дрэўца з сечанымі галінамі, каб выкарыстоўваць для пад'ёму на дрэва, традыцыйнае для бортнікаў прыстасаванне). Ляжаў астроў недалёка ад знойдзеннага ўжо дуба, але тутака бацька з нетраў кліча паглядзець яшчэ адзін дуб. Пасля 10 хвілін блукання праз лазу, мы выйшлі да яшчэ аднаго велічнага дуба (5 метры ў ахопе, вышыня каля 30 метраў). Гэта былі тыя самыя Мінтусы (2 дуба мо і больш), на адным з іх былі добра бачны дубовыя спіцы, якія паўрасталі ў жывы дуб. Бортны дуб Мінтус велічна ўзвышаецца па-над лесам, дубу каля 500 год, ён размешчаны каля вёскі - гэта і ёсць тое, што напісана ў кнізе.
Дуб Мінтус - волат-дуб Беларусі
Але гэта толькі пачатак, бо ёсць яшчэ адно адчуванне, што існуе і трэці дуб, які трэба яшчэ знайсці. Нажаль 40 год і нават больш, як існаваў бортны знак, то ён мог значна зарасці і стаць зусім не бачны.
Па вяртанні, як заўсёды, была знойдзена бортная сасна і яшчэ большая тэрыторыя, дзе можа быць схавана бортніцтва.
Пасля такой знаходкі, можна ісці шукаць Пяруноў востраў, дзе былі бортныя дубы, сведчанні пра якія датуюцца сярэдзінай 16 стагоддзя.

увеличить до 944x1200


увеличить до 560x996


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Памятники природы -> ООПТ: Гомельская область Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3
Страница 3 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы