Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:16 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4067_6296.jpg) увеличить до 1200x900
Лявей і бліжэй да мястэчка сурова ўзнімалася вапельная гара. Называлі яе Драздоваю — ад імя панямонскага жыхара Драздоўскага, які арандаваў гару і здабываў вапну.
…Мястэчка Панямонь — прашу не змешваць яго з другою Панямонню — было ў трох вярстах ад станцыі, а можа, нават і меней. Гэта старадаўняе мястэчка. Стаіць яно ў прыгожым месцы над Нёманам, на шырокім гасцінцы, што ідзе з Нясвіжа на Мінск.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4028_6656.jpg) увеличить до 1200x900
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4040_9586.jpg) увеличить до 1200x900
Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут жа, крыху на захад ад мястэчка, і зірнуць у бок Нёмана, то перад вамі разгорнецца найпрыгажэйшая панарама.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4108_0603.jpg) увеличить до 1200x900
Улева будзе чыгунка, мост над ракою. А як прыгожа выглядае адгэтуль Нёман! Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзясяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален-нартоў, павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Нёман у высокіх берагах, атуленых лозамі і пахучымі травамі-зеллем, далінамі-лугамі, палямі-ўзгоркамі з залатымі або беласнежнымі схіламі пяскоў... Смела кажу: мала дзе знойдзеце вы такія прыгожыя рэчкі, як Нёман.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4121_0067.jpg) увеличить до 1200x900
…Каля падножжа вапельнай гары, непадалёку ад могілак, час ад часу зʼяўляюцца таемныя постаці маладой пары.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4170.jpg) увеличить до 1200x900
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4080.jpg) увеличить до 1200x900
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4087.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:36 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4135_9368.jpg) увеличить до 1200x900
У мястэчку Панямонь многа розных выдатных будынкаў і ўстаноў. Тут ёсць цагляная лазня, царква Св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Але вы яго, напэўна, не ўсе ведаеце. …Адным словам, мястэчка вельмі выдатнае, і калі, бывала, уваходзіш у яго, дык несвядома пачынаеш прасякацца вялікаю павагаю і пашанаю.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_1584.jpg) увеличить до 1200x900
…Самымі высокімі будынкамі ў Панямоні былі — царква, касцёл і сінагога. Царква і касцёл стаялі ў цэнтры мястэчка і на самым высокім месцы, сінагога тулілася на задворках, воддаль.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_1567.jpg) увеличить до 1200x900
Калі Лабановіч яшчэ ў дзяцінстве першы раз пабачыў панямонскі касцёл здалёку, то сваёю формаю гэты будынак нагадаў малому Андрэю вялікага сядзячага ката з задраным угору носам. Так гэтае першае ўражанне назаўсёды і засталося ў памяці.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_7212_3624.jpg) увеличить до 1200x900
Запомнілася таксама і маленькая рачулка, якая выцякала з-пад вапельнай гары, купчастыя вербачкі над ёю, Хаімава кузня над рачулкаю і сам Хаім, спрытны і здатны каваль з чорнаю барадою. Прыгадаўся і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі гракоў, і несціханы іх крык.
Лабановіч глядзіць туды. Вунь ён, той алешнік, кудзерка абцярэбленага гракамі гайка!
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4053.jpg) увеличить до 1200x900
А далей, крыху лявей, той самы старасвецкі гасцінец шыбуецца з панямонскай роўнядзі на больш высокую пляцоўку, беручы кірунак на Нясвіж. Знікшыя на некаторай адлегласці бярозы, мінуўшы Панямонь, зноў ідуць побач гасцінца прыгожымі прысадамі, няясна вырысоўваючыся ў сіняватых хвалях далечыні. Як добра знаёмы ўсе гэтыя малюнкі і як моцна яны звязваюць з дзяцінствам, шчаслівым і непаўторным!
«А можа, будзе такі час,— падумаў Лабановіч,— калі я і гэтыя дні свайго бяздомнага вандроўніцтва ўспомню з прыемнасцю і ўздыхну па іх».
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4183.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:44 Заголовок сообщения: |
|
|
А цэрква, макаўка святая,
Народу поўна, блескам ззяе…
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6062.jpg) увеличить до 1200x900
***
Мікуцічы — сяло вялікае, вядомае ва ўсёй акрузе. Стаіць на лясках каля Нёмана. Народ тут бедны, малазямельны. Жыць з гаспадаркі трудна, і мікуцічане перабіваюцца заработкамі. Але гэтых заработкаў мала. Зімою возяць калоды, вясною і летам ходзяць на сплаў — на згоны і на плыты.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6068.jpg) увеличить до 1200x900
… Каля самага сяла, падмываючы вуліцы, цячэ Нёман. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. На мікуціцкіх вуліцах — сыпучы пясок. Гразі тут амаль не бывае ніколі, але калі падымаецца вецер, дык цэлыя воблакі пылу стаяць у паветры.
Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6156_0913.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:48 Заголовок сообщения: |
|
|
У хаце вучням не сядзіцца —
Прайшла ахвота ў іх вучыцца;
І сам дарэктар уздыхае,
На Мікалаўшчыну ківае…
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6076.jpg) увеличить до 1200x900
***
Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы розных гатункаў, пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Такім парадкам, Мікуцічы маюць сваю інтэлігенцыю, пераважная большасць якой прыходзіцца на настаўніцтва, і гэтая група найболей цесна звязвалася з родным сялом.
…— Сяло Мікуцічы, гаспадзін следчы, славіцца тым, што з яго выходзіць многа настаўнікаў. Дык нічога дзіўнага няма ў тым, што летам іх зʼязджаецца многа ў сваё сяло, да бацькоў.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6075.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:59 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8187.jpg) увеличить до 1200x900
Колісь тут, як расказваюць старыя людзі, праўда, самі яны не помняць, быў мост. І цяпер яшчэ сям-там па баках грэблі засталіся рэшткі паляў, і тырчаць яны з гразі, як згніўшыя зубы ў сківіцы. Мост гэты быў знішчаны ў часе Шведскага Палення. Жыве яшчэ ў памяці людзей вайна са шведамі. Нават імя сваё мае ў вуснах народа - Шведскае Паленне. Вось і спалілі тады шведы мост. Вялікія бойкі адбываліся тут. А над самым Нёманам, вышэй трохі сяла, ёсць курган-магіла.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8175.jpg) увеличить до 1200x900
Размывае рака грудзі гэтай невядомай магілы, вымывае чалавечыя чарапы і старасвецкую зброю. І перадаюць мацяркі сваім дзецям аб гэтай страшнай часіне Шведскага Палення. Многа тады народу пабіта было, а будынкі папалілі. Людзі па лясах туляліся. І кідаліся шведы на хітрыкі. Гукалі ў лесе:
- Тацяна, Марʼяна! Выходзьце з лесу: шведы дадому паехалі.
І калі хто выходзіў на голас, таго забіралі і забівалі.
Тады і жывёла амаль уся перавялася. У Мікуцічах застаўся адзін толькі бык, а ў Сверынаве — карова. Сабралі гэтую пару людзі потым і аралі на ёй. Але нарэшце пакараў Бог шведаў за здзекі над людзьмі - асляпіў іх, і, збіраючыся ехаць верхам, яны садзіліся тварам да конскага зада. Тады іх пабілі.
***
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8166.jpg) увеличить до 1200x900
За Мікуцічамі ўгору па Нёмане, за паўвярсты ад сяла, ёсць высокі прыгожы груд, дзе раслі пышныя, разложыстыя хвойкі. Уся гэта мясціна мела адну назву — Клешчыцы. Тут быў тады малады яшчэ лясок і маляўнічыя зацішныя далінкі, куды любілі сходзіцца летам мікуціцкія настаўнікі лавіць рыбу і наладжваць таварыскія маёўкі. Глыбока ўнізе, пад зрывістым пясчаным берагам, струменіўся быстры Нёман, праносячы па чыстым жолабе веснавыя воды і падразаючы высокі свой бераг. Тут, як расказвалі старыя людзі, знаходзілі чалавечыя чэрапы і косці. Тыя ж людзі сцвярджалі, што тут быў калісь курган, магіла забітых на вайне са шведамі салдатаў. |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Нёман яшчэ не ўвайшоў у свае берагі. Даволі шырокая даліна была заліта веснавою вадою. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць. На процілеглым баку даліны раскінуліся палеткі, вузкія палоскі ўзгоркаватай зямлі занямонскіх сялян, дзе туліліся закрытыя пагоркамі невялікія вёскі, якія мелі агульную назву — Сёлы.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4269_0281.jpg) увеличить до 1200x900
Якраз насупраць Клешчыц, на тым баку даліны, узнімаўся досыць высокі курган. На самым версе кургана красаваўся выступ, нібы круглая шапка. У Мікуцічах яго называлі Дзямянавым Гузам.
Лабановіч стаяў на самым высокім пункце берага, адкуль яму вельмі добра былі відаць Дзямянаў Гуз, Мікуцічы, мястэчкі Панямонь, Стаўбуны і сіняя палоска Сіняўскага гаю — малюнак, якім нельга было не залюбавацца. Але вочы Андрэя Лабановіча пільней узіраліся ў Дзямянаў Гуз: там зараз павінна была зʼявіцца постаць чалавека, імя якому Янка Тукала.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8168.jpg) увеличить до 1200x900
…— Ну, дык так, мой браце: у дванаццаць гадзін у вялікую пятніцу ты ўзыдзі на гару высокую, сірэч — на Дзямянаў Гуз. Я ж у гэты час буду стаяць над Нёманам, на высокім беразе ў Клешчыцах. З гэтага берага добра відаць Дзямянаў Гуз, а з Дзямянавага Гуза яшчэ лепей відны Клешчыцы. Калі ты ўзыдзеш на Дзямянаў Гуз, я два разы махну табе хваёваю галінаю. А гэта будзе азначаць: «Здароў, Янка!» А паколькі лесу ў раёне Дзямянава Гуза няма, дык ты прымацуй да ёмкага кія дзяружку, хустку ці проста анучу і такім саматужным сцягам памахай мне. І я буду ведаць, што ты пабачыў і зразумеў мой сігнал і ў адказ пасылаеш мне сваё прывітанне.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4255.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:08 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn4259.jpg) увеличить до 1200x900
Вада ў Нёмане апала. Мікуціцкія людзі гаварылі, што зараз і курыца пяройдзе раку ўброд. Лабановіч перабрыў Нёман і хвілін праз сорак падыходзіў да Нейгертава, дзе жыў Янка. Вёсачка тулілася на ўзгорку, малапрыметная і маленькая. У ёй была адна толькі вулачка. Сам жыхар вёскі, Янка, так азначаў даўжыню свае вуліцы: у пэўны час, на досвітку, з аднаго і з другога канца сяла выходзілі на двор, вылезшы з бярлогу, дзед Мацей і дзед Аўсей. Яны рабілі сваю справу, пазіралі на зоры, на неба, гадалі аб надворʼі. І кожны гук ад аднаго дзеда зараз жа перадаваўся другому. |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Каля чыгункі, што злучае Мінск і Брэст, непадалёку ад станцыі, у малапрыметным кутку сярод высокага цёмнага лесу, тулілася леснікова сядзіба. Належала яна лясніцтву князя Радзівіла. За доўгі час будынкі пачарнелі, пастарэлі, пакрывіліся. Дый што гэта былі за будынкі! Нізкая, падслепаватая хата з закуранымі вокнамі і збуцвелым ганкам пазірала ў бок чыгункі. …Калісь была тут смалярня. Ад яе засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся смалякі ды дробныя рэшткі пранятых смалою карчоў. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны. Назва «Смалярня», як спадчына, перайшла на леснікову сядзібу. |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:20 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_7882.jpg) увеличить до 1200x900
Каля самай дарогі, за высокаю мураванаю агароджаю, раскінуўся двор з багатым садам нейкага малавядомага землеўласніка Сцяпанава, царскага вайскоўца — не то палкоўніка, не то генерала. Ні сам Сцяпанаў, ні яго патомкі не жылі тут ніколі. Маёнтак гэты зварачаў на сябе ўвагу, асабліва кідаўся ў вочы сад, які выглядаў нейкім прыгожым востравам. Рады стромкіх таполяў, як вартаўнікі, стаялі высокаю шарэнгаю паўздоўж чатырох сцен агароджы. І дзіўным здавалася, як маглі гэтыя магутныя таполі і гэты цудоўны сад разрасціся тут і забраць такую сілу на мізэрнай пясчанай зямлі?
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_7903.jpg) увеличить до 1200x900
…Ён яшчэ раз акінуў вокам панскую сядзібу, паважны рад стромкіх таполяў, багаты сад. Белы палац прасвечваўся ў глыбіні праз галіны абступаўшых яго купчастых яблынь і іншых дрэў. І сад і панскі дом засланяліся з паўночнага і з усходняга бакоў узгорка і падстаўлялі ўсю сваю пляцоўку пад цёмныя праменні паўднёвага сонца.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_7910.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:25 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8140.jpg) увеличить до 1200x900
Досвіткам наступнага дня дзядзька Марцін і Андрэй, пабраўшы косы і прыхапіўшы малаток і бабку, пайшлі на касьбу ў Ёлава. Янка з Якубам павінны былі прынесці ім туды снеданне і ўзяць з сабою граблі: работы хопіць для ўсіх.
Андрэй з ранняга дзяцінства любіў Ёлава. Там было многа такіх магутных дубоў, што чатыры чалавекі ледзь-ледзь маглі абняць камель. Дубы пераважна стаялі над ракою, іх верхавіны чарнелі буслінымі гнёздамі. У глыбі лугу рос густы арэшнік, а Нёман так прыгожа павіваўся, утвараў такія лукі, што імі нельга было не залюбавацца.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8122.jpg) увеличить до 1200x900
У Ёлаве быў дужа добры луг, асабліва бліжэй да Нёмана. Луг і зямля, на якой знаходзілася сядзіба дзядзькі Марціна, належалі князю Радзівілу.
…Ад хутарка дзядзькі Марціна да Ёлава лічылася чатыры вярсты.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_20230917_151050.jpg) увеличить до 1200x901 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:28 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6029.jpg) увеличить до 1200x900
Тым часам набліжаўся дзень паездкі ў Мікуцічы, дзе нелегальна збяруцца вясковыя настаўнікі. Там будзе абмяркована праграма іх палітычнай дзейнасці. У краіне ж наспявалі не дужа радасныя падзеі.
…Заўтра, а дванаццатай гадзіне, усе мы збяромся на Прыстаньцы, непадалёку ад Лядзін. Сходзіцца туды невялічкімі гурткамі, каб не кідацца ў вочы, каб не выклікаць падазронасці.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6044.jpg) увеличить до 1200x900
…У гутарках, у спрэчках прыйшлі на Прыстаньку. Каля ракі ўжо мітусілася цэлая грамада настаўнікаў. Яны голасна прывіталі групу Лабановіча. Зараз жа паказаўся з лесу і Садовіч са сваімі сябрамі. Усе сышліся на высокім і маляўнічым беразе Нёмана, дзе можна было прысесці ці проста пакачацца на зялёнай траўцы.
Усяго сабралася дваццаць адзін чалавек.
…— А якая пастанова? — запытаў Лапаткевіч.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6034.jpg) увеличить до 1200x900
- Такая,— адказаў Садовіч.— 9 ліпеня 1906 года, гэта значыць сягоння, мы, ніжэйпадпісаныя, пастанавілі: 1. Арганізаваць настаўніцкі саюз. 2. Паставіць сабе задачу — змагацца з самадзяржаўным ладам... Больш падрабязна мы абмяркуем дома і запішам, бо ў нас тут ні паперы, ні чарніла няма,— перапыніў сам сябе Садовіч.
…На гэтым настаўніцкі сход на Прыстаньцы быў скончаны, і яго ўдзельнікі, паскідаўшы з сябе ўсё, пайшлі ў Нёман — змываць «ветхага Адама». |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:31 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6167.jpg) увеличить до 1200x900
- Я пакажу табе, Андрэй, адно месцейка на Нёмане ў Бервянцы - вось там рыбы дык рыбы! Часамі як плюхне, ці то сом, ці шчупак, дык аж булбаткі ўстаюць на вадзе. А язёў там, а голаватняў! Так і ходзяць чародамі.
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6187.jpg) увеличить до 1200x900
…Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, крэпкія, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На жаралістых камлях гэтых дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом...
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/img_6175.jpg) увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:33 Заголовок сообщения: |
|
|
![](https://fgb.by/_mu_d/0183/conv/dscn8254.jpg) увеличить до 1200x900
Эх, мілы край адвечнай мукі!
Пракляты будзьце, вусны, рукі,
Што на цябе ланцуг кавалі
І ў твар зняважліва плявалі!
Няхай агонь і жар пакуты
Навекі спаліць здзек той люты,
Які спрадвеку там пануе
Над тым, хто родны скарб шануе
І хто ўсім сэрцам і душою
Астацца хоча сам сабою.
Жыві ж, наш край! Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее,
Што хоць не мы, дык нашы дзеці
Убачаць цэльным цябе ў свеце! |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
kalilaska
![](images/avatars/204317180953394a3410e85.jpg)
Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 754
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 17:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Даследванне, годнае навуковага часопiса цi фiльма. Але "на iншым беразе" - iншыя каштоўнасцi. |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11208 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Sep 2023, Wed, 15:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Выдатна. |
|
Вернуться к началу |
|
![](templates/subSilver/images/spacer.gif) |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|